Лукаўцы (Гомельская вобласьць)
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Лука́ўцы[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў, злучаных з рэчкай Батыўля. Уваходзяць у склад Старавысокаўскаага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 20 чал. (2004). Знаходзяцца за 35 км ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 212 км ад Гомелю. Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.
Лукаўцы | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Старавысокаўскі |
Насельніцтва: | 20 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′34.4″ пн. ш. 28°45′21.2″ у. д. / 51.742889° пн. ш. 28.755889° у. д.Каардынаты: 51°44′34.4″ пн. ш. 28°45′21.2″ у. д. / 51.742889° пн. ш. 28.755889° у. д. |
Лукаўцы на мапе Беларусі Лукаўцы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Лукаўцы згадваюцца ў XIX ст. як хутар ў складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 6 двароў, 47 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 9 двароў, 58 жыхароў; 1917 — 100 жыхароў; 1940 — 46 двароў, 167 жыхароў; 1959 — 186 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 13 гаспадарак, 20 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.