Лосеўцы
Лосеўцы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Лосеўцы лац. Łosieŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва: | 17 чал. (1999) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231342 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′8.3″ пн. ш. 25°40′12.4″ у. д. / 54.002306° пн. ш. 25.670111° у. д.Каардынаты: 54°0′8.3″ пн. ш. 25°40′12.4″ у. д. / 54.002306° пн. ш. 25.670111° у. д. |
± Лосеўцы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XIX стагодзьдзя у Івейскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1861 г. 33 рэвіскія душы. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласьці, 19 двароў, 117 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 132 жыхары, якія мелі 26 кароў, 17 коней, 114 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. (23 двары, 101 жыхар.) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пазьней Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (30 двароў, 117 жыхароў) у Ліпніскаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зара». 3 1954 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 88 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Радзіма».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 — 10 двароў, 17 жыхароў.