Лола Олбрайт
Лола Олбрайт (па-ангельску: Lola Albright ), народжаная Лола Джын Олбрайт (па-ангельску: Lola Jean Albright ); нарадзілася 20 ліпеня 1925, Акран (штат Агаё), памерла 23 сакавіка 2017 у Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія)) — амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, мадэль. Лічылася «адной з найбольш стыльных, гарачых і прыгожых акторкаў у Галівудзе з адным з найбольш гартанных, дымчатых і пазнавальных галасоў у [музычным] бізнэсе»[1].
Лола Олбрайт | |
Lola Jean Albright | |
Імя пры нараджэньні | Лола Джын Олбрайт |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 ліпеня 1924 |
Месца нараджэньня | Акран, штат Агаё, ЗША |
Дата сьмерці | 23 сакавіка 2017 (92 гады) |
Месца сьмерці | Талука-Лэйк, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1947—1984 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0017030 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў горадзе Акрон (штат Агаё, ЗША) у сям’і эвангелічных сьпявакоў музыкі госпэл. Зь дзяцінства на працягу 20 гадоў вучылася граць на фартэпіяна. Працавала як мадэль. З 15 гадоў працавала сакратаркай на радыёстанцыі ў родным горадзе. Ва ўзросьце 18 гадоў пераехала ў Кліўлэнд, дзе працавала стэнаграфісткай на мясцовай радыёстанцыі. У Кліўлэндзе адбыўся першы выступ Олбрайт на радыё[2] . У 1946 годзе разам з бацькамі пераехала шукаць працу ў Галівуд[3]. Параду паспрабаваць свае сілы ў кінэматографе Олбрайт даў вядомы фотамастак Пол Гэсэ[4]. На пачатку 1950-х гадоў часта працавала як мадэль з Джылам Элвгрэнам, славута вядомым мастаком у стылі пінап[4].
Творчасьць
рэдагавацьКіно
рэдагавацьКінакар’ера Олбрайт распачалася з эпізадычнай ролі ў фільме «Незавершаны танец» (1947). Першы посьпех прыйшоў у 1949 годзе зь фільмам «Чэмпіён», у якім Олбрайт грала побач з Керкам Дугласам. На працягу 1950-х—1960-х гадоў зьнялася ў больш чым 20 фільмах пераважна ў ролях другога пляну. У 1950 годзе праходзіла пробы на ролю ў фільме «Асфальтавыя джунглі», якую ў выніку атрымала Мэрылін Манро[4].
Да найбольш значных кінэматаграфічных працаў належаць ролі ў фільмах «Халодны вецер у жніўні» (1961), «Кід Галахад» (1962), дзе Олбрайт грала з Элвісам Прэсьлі, францускім фільме «Драпежнікі» (1964), у якім Олбрайт зьнялася разам з Аленам Дэлёнам і Джэйн Фонда, а таксама ў эпічным вэстэрне «Шлях на захад» (1967).
Тэлебачаньне
рэдагавацьАдной з найбольш вядомых роляў на тэлебачаньні стала роля сьпявачкі начнога клюбу Эйдзі Харт у папулярным тэлевізыйныя сэрыяле «Пітэр Ган» (1958–1961). Здымалася ў тэлевізыйных сэрыялах «Альфрэд Хічкак прадстаўляе», «Хілбілі з Бэвэрлі», «Чалавек з U.N.C.L.E.», «Коджак», «Старскі і Хач» і інш.
Музыка
рэдагавацьДва музычныя альбомы, якія Олбрайт запісала напрыканцы 1950-х гадоў у суправаджэньні аркэстру Гэнры Манчыні, сталі лягічным працягам яе музычна яскравай ролі ў тэлевізыйным сэрыяле «Пітэр Ган».
Прыватнае жыцьцё
рэдагавацьТройчы была замужам: за кіраўніком радыёстанцыі, акторам, разам зь якім здымалася ў фільме «Чалавек з добрым настроям», а таксама за піяністам і ўладальнікам рэстарану. Ні ў водным з шлюбаў ня мела дзяцей[4].
Прафесійнае прызнаньне
рэдагаваць- 1959 — намінацыя на амэрыканскую тэлевізійную прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога пляну ў драматычным сэрыяле за яе працу ў сэрыяле «Пітэр Ган»[5]
- 1966 — «Срэбраны Мядзведзь» за найлепшую жаночую ролю на 16-м Міжнародным бэрлінскім кінафэстывалі за ролю ў фільме «Бог любіць вуцяня»[6]
Выбраная фільмаграфія
рэдагавацьГод | Фільм | Арыгінальная назва | Роля |
1947 | Незавершаны танец | The Unfinished Dance | супрацоўніца дому моды |
1949 | Чэмпіён | Champion | Палмэр |
1950 | Чалавек з добрым настроям | The Good Humor Man | Марджы Бэлью |
1961 | Халодны вецер у жніўні | A Cold Wind in August | Айрыс Хартфард |
1961 | Кід Галахад | Kid Galahad | Долі Флэчар |
1964 | Драпежнікі (Дом радасьці) | Les felins (Joy House) | Барбара |
1966 | Бог любіць вуцяня | Lord Love a Duck | Мэры Грын |
1967 | Шлях на захад | The Way West | Бэкі Эванс |
1967 | Дзе вы былі, калі пагасла сьвятло? | Where Were You When the Lights Went Out? | Рабэрта Лэйн |
Дыскаграфія
рэдагавацьГод | Альбом | Арыгінальная назва | Выдавецкая кампанія |
1957 | Лола жадае цябе | Lola Wants You | Kem |
1959 | Горад мараў | Dreamsville | Columbia |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Lola Albright IMDb Праверана 13 сакавіка 2016 г.
- ^ Aaker, Everett Энцыкляпэдыя раньніх тэлевізыйных змагароў са злачыннасьцю = Encyclopedia of Early Television Crime Fighters. — McFarland & Company, 2006. — С. 6-8. — 659 с. — ISBN 978-0-7864-6409-8
- ^ Lola: A Cold Wind Made Her Hot at the Box Office Parade Праверана 13 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в г Lola Albright Glamour Gorls of the Silver Screen Праверана 13 сакавіка 2016 г.
- ^ Lola Albright Television Academy Праверана 13 сакавіка 2016 г.
- ^ Prizes & Honours 1966 Internationale Filmfestspiele Berlin Праверана 13 сакавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Lola Albright на сайце Famous Birthdays
- Lola Albright на сайце Turner Classic Movies