Лецяшын (Менская вобласьць)

вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Лецяшы́н[1] (таксама — Лечашы́н[1]) — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Красназьвёздаўскага сельсавету.

Лецяшын
трансьліт. Lieciašyn
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Клецкі
Сельсавет: Красназьвёздаўскі
Насельніцтва: 56 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1793
Паштовы індэкс: 222641
СААТА: 6225830038
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′3″ пн. ш. 26°46′30″ у. д. / 53.05083° пн. ш. 26.775° у. д. / 53.05083; 26.775Каардынаты: 53°3′3″ пн. ш. 26°46′30″ у. д. / 53.05083° пн. ш. 26.775° у. д. / 53.05083; 26.775
Лецяшын на мапе Беларусі ±
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын
Лецяшын

Гісторыя

рэдагаваць

Шляхецкая вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя. У 1788 годзе ад Несялоўскіх гэты маёнтак купіў Францішак Чарноцкі (1757—1842), тады віцебскі падстолі, уласьнік некалькіх іншых маёнткаў у былым Капыльска-Слуцкім княстве. З таго часу да 1939 году была ўласнасьцю Чарноцкіх. Пасьля Францішка наступнымі ўласьнікамі маёнтку былі: яго сын Караль Чарноцкі (1793—1870), сын Караля Густаў Чарноцкі (памёр у 1890) і сын Густава Стэфан Чарноцкі (1876—1941, хутчэй за ўсё ў Менску ў вязьніцы).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Зубкаўскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 56 чалавек
  • 1999 год — 88 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • Сядзіба Чарноцкіх — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 211
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць