Леапольд фон Захер-Мазох
Леапольд фон Захер-Мазох (1836; Львоў, цяпер Украіна — 1895; замак Ліндхайм, цяпер зямля Гэсэн, Нямеччына) — аўстрыйскі пісьменьнік 19-га стагодзьдзя. 12 гадоў пражыў у родным Львове, рэшту ў Аўстрыі і Нямеччыне. Праз лупцаваньне ў дзяцінстве дарослай сваячкай бацькі захварэў на эратычны пасівізм, які стаў пастаянным прадметам яго апісаньня (раман «Вэнэра ў футры», 1870). У 1886 годзе псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выдаў у Штутгарце (Каралеўства Вюртэмбэрг(en), Нямецкая імпэрыя) кнігу «Плоцевыя псыхапатыі» (лац. Psychopathia Sexualis), дзе назваў гэтае плоцевае адхіленьне(en) мазахізмам у гонар пісьменьніка.
Леапольд Захер-Мазох | |
ням. Leopold Ritter von Sacher-Masoch | |
1860-я гг. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 студзеня 1836 Львоў, Каралеўства Галічыны і Ўладзімерыі(uk), Аўстрыйская імпэрыя |
Памёр | 9 сакавіка 1895 замак Ліндхайм(en), правінцыя Верхні Гэсэн(en), Вялікае княства Гэсэн(en), Нямецкая імпэрыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Leopold Sacher-Masoch[d] Caroline Josepha von Masoch[d] |
Сужэнец | Wanda von Sacher-Masoch[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, гісторык |
Гады творчасьці | 1858—1882 |
Жанр | Апавяданьне, раман |
Мова | Нямецкая |
Значныя творы | Раман «Вэнэра ў футры»(en) (1870) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ушанаваньне
рэдагавацьУ родным Львове пісьменьніку прысьвяцілі помнік і кавярню[1].
Бібліяграфія
рэдагаваць- 1858 — Адна Галіцкая гісторыя. Год 1846
- 1867 — Апошні кароль мадзьяраў
- 1870—1877 — Спадчына Каіна
- 1870 — Вэнэра ў футры
- 1870 — Разьведзеная жанчына
- 1872 — Дон Жуан з Каламыі
- 1874 — Мэсалінкі
- 1876 — Галіцынскія апавяданьні
- 1876 — Ідэалы нашага часу
- 1878 — Габрэйскія гісторыі
- 1882 — Гайдамакаў
- 1882 — Рай на Днястры
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Надзея Дрыла. Чаму беларусам не перашкодзіла б павучыцца ў львоўцаў // Зьвязда : газэта. — 12 сакавіка 2011. — № 46 (26910). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛеапольд фон Захер-Мазох — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |