Леанід Валодзька
савецкі фізык
Леані́д Віке́нцьевіч Вало́дзька (2 студзеня 1928, в. Баравое, Койданаўскі раён, Менская акруга, БССР — 29 верасьня 1978) — фізык. Акадэмік АН Беларусі (1977, сябра-карэспандэнт 1969), доктар фізыка-матэматычных навук (1966), прафэсар (1967). Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1971).
Леанід Валодзька | |
Дата нараджэньня | 2 студзеня 1928 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 верасьня 1978 (50 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | фізык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Антон Сеўчанка |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1953 г. закончыў БДУ, працаваў у ім з 1956 г. (з 1966 прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя працы па малекулярнай спэктраскапіі і люмінэсцэнцыі. Распрацаваў пытаньні расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі спэктраў уранілавых злучэньняў, прапанаваў мэтад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінэсцэнцыі. Аўтар кнігі «Ураниловые соединения» (разам з А. І. Камяком, Дз. С. Умрэйкам, 1981). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1974 году.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.