Антон Сеўчанка
Анто́н Нікі́фаравіч Се́ўчанка (Нічы́паравіч) (22 лютага 1903, сяло Дзяніскавічы Гомельская вобласьць — 26 верасьня 1978) — беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, на працягу 15 гадоў — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967). Ганаровы доктар Енскага ўнівэрсытэту (Нямеччына). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 5-га скліканьня. У 1955-1959 гг. і 1963-1975 гг. дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.
Антон Сеўчанка | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 22 лютага 1903 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 верасьня 1978 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] (1953) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР[d] (1953) |
Вучні | Георгі Гурыновіч[d], Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў[d], Леанід Валодзька і Генадзь Мікалаевіч Сінякоў[d] |
Узнагароды |
БіяграфіяРэдагаваць
У 1926—1929 працаваў настаўнікам. У 1932 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1934—1953 працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце ў Ленінградзе. У 1953 годзе абраны акадэмікам АН БССР[1]. З 1953 — загадчык сэктара фізыкі і матэматыкі АН БССР. З 1954 — дырэктар Інстытуту фізыкі і матэматыкі АН БССР. З 1953 — прафэсар, а з 1957 па 1972 — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2]. Пад яго кіраўніцтвам унівэрсытэт зьведаў бурнае разьвіцьцё, быў пабудаваны галоўны корпус. 1972—1978 — дырэктар Інстытуту прыкладных праблем БДУ, гэты інстытут зараз носіць яго імя.
У 1993 годзе Вучоным саветам БДУ было прынятае рашэньне аб увядзеньні ва ўнівэрсытэце прэміі імя Сеўчанкі ў галіне дакладных і прыродазнаўчых навук[3].
Навуковая дзейнасьцьРэдагаваць
Аўтар больш за 230 навуковых прац. Асноўныя навуковыя працы А. Н. Сеўчанкі датычацца спэктраскапіі і люмінесцэнцыі арганічных і неарганічных рэчываў, малекулярнай спэктраскапіі, квантавай электронікі, спэктраскапіі паўправаднікоў. Правёў дасьледаваньні па тушэньні люмінесцэнцыі, законах згасаньня, вымярэньні сярэдняй працягласьці сьвячэньня арганічных і неарганічных злучэньняў, па вывучэньні спэктраў, паглынаньня і палярызацыі ўранілавых крышталяў, раствораў, шкла.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Акадэмік СЕЎЧАНКА Антон Нічыпаравіч Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- ^ Рэктары БДУ
- ^ Конкурс на атрыманне прэмій імя У.І. Пічэты і А.Н. Сеўчанкі
Папярэднік Канстанцін Лукашоў |
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту 1957—1972 |
Наступнік Усевалад Сікорскі |