Аляксандар Пацей (? — сакавік 1770) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1724—1739), кашталян віцебскі (1739—1740) і троцкі (1740—1742), ваявода троцкі (з 1742).

Аляксандар Пацей
Аляксандар Пацей
Аляксандар Пацей

Герб «Вага»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1698
Памёр сакавік 1770[1]
Пахаваны
Род Пацеі
Бацькі Казімер Аляксандар Пацей
Ганна Тэрэза зь Летаваў
Дзеці Людвік Пацей, Леанард Пацей, Ганна Пацей[d] і Караліна з Пацеяў[d]
Дзейнасьць палітык

Быў старостам рагачоўскім, алькеніцкім і ковенскім[2]. Кавалер Ордэна Белага Арла (1746).


Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Казімера Аляксандра, ваяводы віцебскага, і Ганны Тэрэзы зь Летаваў. Меў братоў Антонія (пам. у 1749), стражніка вялікага, і Міхала (пам. у 1787), старосту рагачоўскага.

У 1724 годзе атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага, у 1739 годзе — кашталяна віцебскага, у 1740 годзе — кашталяна троцкага, у 1742 годзе — ваяводы троцкага. У 1745 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.

У 1720 годзе ажаніўся з Тэрэзай Война-Ясянецкай (пам. па 1743), удавой кашталяна амсьціслаўскага Канстантына Бэнэдыкта Бжастоўскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  1. ^ Вялікае княства Літоўскае (белар.): (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. ПашкоўМінск: БелЭн, 2005. — Т. 2. — С. 421.
  2. ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 421.

Літаратура

рэдагаваць