Злаві мяне, калі зможаш
«Злаві мяне, калі зможаш» (па-ангельску: Catch Me If You Can) — амэрыканскі біяграфічны крымінальны фільм 2002 году, рэжысэрам якога стаў Стывэн Сьпілбэрг паводле сцэнару Джэфа Натансана. У фільме здымаліся Леанарда Дыкапрыё, Том Гэнкс, Крыстафэр Ўокен, Мартын Шын і Наталі Бае. Фільм заснаваны на жыцьці Фрэнка Абагнэйла, які да свайго 19-годзьдзя пасьпяхова скраў праз свае афэры мільёны даляраў, прадстаўляючыся пілётам кампаніі Pan American World Airways, лекарам у Джорджыі і пракурорам у Люізіяне. Галоўным ягоным злачынствам было махлярства з чэкамі, у падробцы якіх ён стаў настолькі высокакваліфікаваным, што пазней ФБР зьвярнулася да яго па дапамогу ў пошуку іншых падробшчыкаў чэкаў.
Распрацоўка фільму пачалася ў 1980 годзе, але зацягнулася да 1997 году, калі кампанія, якая часткова належыць Сьпілбэргу, DreamWorks выкупіў правы на фільм, які заснаваны на сюжэце аднайменнай кнігі Абагнэйла 1980 году. Меркавался, што рэжысэрамі фільму стануць Дэйвід Фінчэр, Гор Вэрбінскі, Лясэ Гальстрэм, Мілаш Форман альбо Кэмэран Кроў, аднак, у выніку паставіць фільм вырашыў сам Сьпілбэрг. Здымкі праходзілі з лютага па травень 2002 году. Фільм пабачыў сьвет 25 сьнежня 2002 году, атрымаўшы камэрцыйны посьпех і ухваленьне з боку кінакрытыкаў. На 75-й цырымоніі прэміі «Оскар» Крыстафэр Ўокен і Джон Ўільямз былі намінаваныч на найлепшую мужчынскую ролю другога пляну.
Сюжэт
рэдагавацьУ 1963 годзе падлетак Фрэнк Абагнэйл (Леанарда Дыкапрыё) жыве ў Нью-Рошэлі, штат Нью-Ёрк, разам з сваім бацькам Фрэнкам Абагнэйлам-старэйшым (Крыстафэр Ўокен) і маці-францужанкай Поляй (Наталі Бае). Калі Фрэнк-старэйшы сутыкаецца з падатковымі праблемамі, ягоная сям’я вымушаная пераехаць зь вялікага дома ў невялікую кватэру. Тым часам Фрэнку даводзіцца перайсьці ў дзяржаўную школу і ён трапляе ў бяду, калі пачынае прадстаўляць сябе заменай настаўніка францускай мовы ў свой першы дзень навучаньня.
Неўзабаве пасьля гэтага Фрэнк выяўляе, што ў ягоная маці мае раман зь бацькавым сябрам Джэкам Бэрнзам (Джэймз Бролін), і ўцякае, калі даведваецца пра разжэнства бацькоў. Праз патрэбу на грошы, ён зьвяртаецца да мэтадаў махлярства, каб выжыць, аднак першапачаткова церпіць няўдачу. Потым, ён выдае сябе за пілёта авіякампаніі і падрабляе чэкі авіякампаніі, што дапамагае яму зманам завалодаць мільёнамі даляраў. Агент ФБР Карл Ганраці (Том Гэнкс) пачынае адсочваць Фрэнка. Ён знаходзіць юнака-махляра ў гатэлі, але Фрэнк прымушае Карла паверыць, што ён зьяўляецца агентам сакрэтнае службы, якая таксама шукае махляра. Гэты зман дазваляе юнаку ўцячы, перш чым Карл зразумее, што яго ашукалі.
Фрэнк пачынае выдаваць сябе за лекара і адваката. Як доктар Фрэнк Конэрз, ён закахаўся ў Брэнду (Эмі Адамз), наіўную маладую працаўніцу шпіталю, у якім пачынае працаваць. Ён просіць у бацькі Брэнды, які працуе адвакатам, дазволу ажаніцца на ёй, а таксама патрабуе ягонае дапамогі ў арганізацыі здачы экзамэну на адвакатуру штату Люізіяна, які Фрэнк пасьпяхова здае. Карл адсочвае Фрэнка і прыязджае на вечарыну, зладжаную ў гонар махляра і Брэнды. Фрэнк, тым ня менш, уцякае праз вакно лажніцы за некалькі хвілінаў да таго, як Карл дабяраецца да яго. Перад ад’ездам Фрэнк просіць Брэнду сустрэцца зь ім у аэрапорце Маямі праз два дні. У аэрапорце Фрэнк бачыць Брэнду, але таксама заўважае агентаў у цывільным, разумеючы, што яна ад яго адмовілася. Ня маючы іншага выбару, як выратаваць сябе, Фрэнк пакідае Брэнду і зьязджае.
Затым Фрэнк зноўку выдае сябе за пілёта Pan Am і арганізуе фальшывы набор на працу дзеля ст’юардэсаў у мясцовым каледжы. Ён набірае восем жанчынаў у якасьці ст’юардэсаў і зьбягае ад Карла ды іншых агентаў праз аэрапорт Маямі, хаваючыся за маладымі студэнткамі. У выніку Абагнэйл уцякае рэйсам у Мадрыд. Карл спрабуе распачаць пошукі махляра за мяжой і выяўляе, што хавацца Фрэнк можа ў невялікай вёсцы, адкуль паходзіць ягоная маці. Агент накіроўваецца ў Францыю, каб арыштаваць падлетка.
Крытыка
рэдагавацьНа Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня роўны 96%. Ён заснаваны на 202 аглядах, а сярэдні рэйтынг складае 7,91/10. На думку кінакрытыкаў, дзякуючы моцнага выступу Леанарда Дыкапрыё ў вобразе махляра, Стывэн Сьпілбэрг стварыў стыльны забаўляльны фільм. На Metacritic кінастужка мае ацэнку 75 балаў з 100 магчымых, заснаваную на 39 крытычных водгуках, што сьведчыць пра ўхваленьне фільму.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.the-numbers.com/movie/Catch-Me-if-You-Can
- ^ http://www.imdb.com/title/tt0264464/
- ^ а б в http://stopklatka.pl/film/zlap-mnie-jesli-potrafisz
- ^ а б в http://www.metacritic.com/movie/catch-me-if-you-can
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав http://www.imdb.com/title/tt0264464/fullcredits
- ^ а б в г д http://bbfc.co.uk/releases/catch-me-if-you-can-2003-3
- ^ а б в г http://www.film-o-holic.com/arvostelut/catch-me-if-you-can
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б в http://www.virtual-history.com/movie/film/238/catch-me-if-you-can
- ^ а б в г д IMDb (анг.) — 1990.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Злаві мяне, калі зможаш (анг.) на сайце IMDb.
- Злаві мяне, калі зможаш на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Злаві мяне, калі зможаш на Metacritic.