Аднойчы ў Галівудзе

фільм 2019 году

«Аднойчы ў Галівудзе» (па-ангельску: Once Upon a Time in Hollywood) — камэдыйна-драматычны фільм 2019 году, зьняты Квэнтынам Тарантына, які таксама падрыхтаваў сцэнар. Прадусаваньнем займаліся кампаніі Columbia Pictures, Bona Film Group, Heyday Films і Visiona Romantica, за распаўсюд адказвалі Sony Pictures Releasing. Фільм ёсьць вынікам сумеснай вытворчасьці паміж ЗША, Вялікабрытаніяй і Кітаем. Галоўныя ролі выканалі Леанарда Дыкапрыё, Брэд Піт і Марга Робі. Дзея фільму адбываецца ў Лос-Анджэлесе ў 1969 годзе і распавядае пра актора, які губляе свой аўтарытэт і зорнасьць у зьменным сьвеце кінаіндустрыі, і ягонага каскадэра, а таксама вядзе аповяд пра забойства акторкі Шэран Тэйт. Фільм мае некалькі сюжэтных лініяў, прысьвечаныя апошнім момантам залатога веку Галівуда[6]. Прэм’ера «Аднойчы ў Галівудзе» адбылася на Канскім кінафэстывалі 21 траўня 2019 году, кінастужка была выпушчаная ў пракат у ЗША 26 ліпеня 2019 году. Фільм зарабіў 374 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце. Фільм атрымаў 10 намінацыяў на 92-й цырымоніі ўзнагароджаньня «Оскар», у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы фільм», а таксама перамог у намінацыях «Найлепшы актор другога пляну» (Піт) і «Найлепшы дызайнэр-пастаноўшчык». На 77-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты Глёбус» ён таксама здабыў перамогу ў намінацыях «Найлепшы фільм — м’юзыкал або камэдыя», «Найлепшы сцэнар» і «Найлепшы актор другога пляну» (Піт).

Аднойчы ў Галівудзе
па-ангельску: Once Upon a Time in Hollywood
Жанр камэдыйная драма[d], чорная камэдыя[d], драматычны фільм, крымінальны фільм[d], альтэрнатыўна-гістарычны фільм[d] і альтэрнатыўная гісторыя[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Апэратар
Мантаж Фрэд Раскін[d]
Вытворчасьць Heyday Films[d], Sony Pictures[d] і Columbia Pictures[d]
Распаўсюд Sony Pictures[d], InterCom[d][4] і iTunes[d]
Дата выхаду 26 ліпеня 2019
Працягласьць 161 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак 374 343 626 $[5]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У лютым 1969 году галівудзкі актор Рык Далтан (Леанарда Дыкапрыё), зорка тэлевізійнага вэстэрну 1950-х гадоў «Закон Баўнці», засьцерагаецца, што ягоная кар’ера ідзе да згасаньня, бо ягонымі нядаўнімі ролямі былі злодзеі. Ягоны агент Марвін Шварц (Аль Пачына) раіць яму пачаць здымацца ў спагецьці-вэстэрнах у Італіі, якія Далтан лічыць ніжэйшымі за сябе. Найлепшы сябар Далтана і ягоны дублёр Далтана, Кліф Бут (Брэд Піт) — вэтэран вайны, які жыве ў трэйлеры са сваім пітбулем Брэндзі — таксама працуе кіроўцам Далтана, бо той больш ня мае правоў кіроўцы празь ягоныя арышты за кірваньне самахода пад узьдзеяньнем наркотыкаў. Бут спрабуе знайсьці працу каскадэра, але яму замінаюць чуткі, што ён забіў сваю жонку. Акторка Шэран Тэйт (Марга Робі) і ейны муж рэжысэр Раман Палянскі (Рафал Завяруха) пераехалі ў дом па суседзтву з Далтанам, і Далтан марыць пасябраваць зь імі, каб аднавіць сваю кар’еру. У той жа вечар Тэйт і Палянскі наведваюць вечарыну ў маёнтку Playboy, куды прыйшлі таксама шмат знакамітасьцяў.

На наступны дзень Бут успамінае спарынг, які ён меў з Брусам Лі (Майк Мо) на здымках «Зялёнага шэршня», у выніку якога Бут быў звольнены. Тым часам Чарлі (Дэйман Гэрыман) спыняецца ў рэзыдэнцыі Палянскага ў пошуках Тэры Мэлчэра, які раней жыў там. Пакуль Тэйт шпацыруе ў горадзе, яна заходзіць у тэатар Фокс Бруін, каб паглядзець на сябе ў фільме «Зграя разбуральнікаў». Далтан выконвае ролю злыдня ў пілётным фільме тэлевізійнага вэстэрна Lancer і пачынае размову з васьмігадовай калегай па ролі Трудзі Фрэйзэр (Джулія Батэрз). Падчас здымак Далтан зь цяжкасьцю запамінае свае радкі, лямантуючы пра сваю кар’еру ў трэйлеры. Апасьля актор моцна выконвае сваю партыю, якая ўражвае Фрэйзэр і рэжысэра Сэма Ванамэйкера (Нікалас Гаманд).

Бут падбірае на вуліцы дзяўчыну «Кацяня» (Маргарэт Кўолі) і вязе яе на ранча Спан, дзе ён калісьці працаваў на здымачнай пляцоўцы «Закон Баунці». Ён заўважае, што цяпер там жывуць шмат гіпі. Падазраючы, што яны маглі скарыстацца пажылым уладальнікам ранча Джорджам Спанам (Брус Дэрн), Бут настойвае на тым, каб наведаць ягоны пакой, не зважаючы на ​​пярэчаньні гіпі. Бут размаўляе з амаль сьляпым Спанам, які кажа, што ня мае праблем з маладзёнамі. Адыходзячы, Бут выяўляе, што «Клем» (Джэймз Лэндры Гэбэрт) пракалоў шыну Далтанава самахода. Бут зьбівае «Клема» і прымушае яго замяніць шыну. Гіпі клічуць «Тэкса» (Остын Батлер), каб разабрацца з сытуацыяй, але ён прыбывае на месца, калі Бут ужо ад’ехаў.

Дзякуючы гасьцявому выступу Далтана ў эпізодзе сэрыялу «ФБР», Шварц здолеў падпісаць свайго кліента на галоўную ролю ў спагецьці-вэстэрн фільме Сэрджа Карбуччы «Нэбраска Джым». Далтан бярэ Бута з сабой на шэсьць месяцаў у Італію. У гэты пэрыяд Далтан здымаецца яшчэ ў трох фільмах, абіраецца шлюбам з італьянскай старлеткай Франчэскай Капуччы (Лярэнса Іцца) і паведамляе Буту, што больш не можа дазволіць сабе ягоныя паслугі. Вяртаючыся ў Лос-Анджэлес 8 жніўня 1969 году, Далтан і Бут заходзяць выпіць у бар, каб ушанаваць час, праведзены разам, а потым вяртаюцца да дому Далтана. Тым часам Тэйт і Сэбрынг ідуць на вячэру зь сябрамі, а потым вяртаюцца ў дом Тэйт. Бут курыць набытую раней цыгарэту з ЛСД і вядзе Брэндзі на шпацыр, пакуль Далтан рыхтуе напоі. «Тэкс», «Сэдзі» (Майкі Мэдысан), «Кэці» (Мэдысэн Біці) і «Флаўэрчайлд» (Мая Гоўк) прыбываюць на вуліцу, рыхтуючыся забіць усіх у доме Тэйт, але Далтан чуе глушыльнік аўтамабіля кампаніі гіпі і загадвае ім зьехаць з прыватнай вуліцы. Пазнаўшы яго, чацьвёра мяняюць свае пляны і вырашаюць забіць яго. Прыпаркаваўшы самаход крыху далей ад дому Далтана і накіроўваючыся пехатою да ягонага дому, «Флаўэрчайлд» зьбягае ад кампаніі і зьязджае на аўтамабіле. Ужо ўтрох гіпі ўрываюцца ў дом Далтана, дзе натыкаюцца на Бута і Капуччы, у той час як Далтан слухае музыку ў навушніках у басэйне. Падчас бойкі Далтан забівае двух гіпі, але сам атрымлівае параненьне нажом у сьцягно. «Сэдзі» трапляе ў басэйн, і Далтан, заўважыўшы ўжо ўварваньне, спальвае яе з агнямёту, які ён выкарыстоўваў на здымках фільму «14 кулакоў Макласкі». Пазьней Бут прыходзіць у прытомнасьць і яго забіраюць на машыне хуткай дапамогі, а Сэбрынг і Тэйт запрашаюць Далтана да сябе выпіць, на што Далтан з задамальненьнем прымае запрашэньне.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары рэцэнзіяў Rotten Tomatoes рэйтынг ухваленьня фільму складае 85%, грунтуючыся на 576 рэцэнзіях, зь сярэднім рэйтынгам 7,9/10. Metacritic паставіў фільму сярэднеўзважаных 83 балы з 100 магчымых, базуючыся на 62 крытычных водгуках, што сьведчыць аб усеагульным прызнаньнем. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю адзнаку «B» паводле шкалы ад A+ да F.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць