Джорджа К’еліні
Джорджа К’еліні (па-італьянску: Giorgio Chiellini; нарадзіўся 14 жніўня 1984 году, Піза, Італія) — італьянскі футбаліст, які выступае за клюб МЛС «Лос-Анджэлес» і нацыянальную зборную Італіі на пазыцыі абаронцы. Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасьці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасьцю да выкананьня стандартаў. Зьяўляецца ўлюбёнцам заўзятараў клюбу, а таксама другім віцэ-капітанам каманды пасьля Джанлюіджы Буфона. Доўгі час абараняў колеры «Ювэнтуса».
Джорджа К’еліні | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 жніўня 1984[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 187 см[4] | |
Вага | 85 кг[4] | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лос-Анджэлес | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2004 2004—2005 2005—2022 2022— |
Ліворна Фіярэнтына Ювэнтус Лос-Анджэлес |
55 (4) 37 (3) 425 (27) 13 (0) |
Зборныя | ||
2004— | Італія | 117 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
«Ліворна»Рэдагаваць
Зьяўляецца выхаванцам клюбу «Ліворна». У асноўнай камандзе клюбу гуляў на працягу чатырох сэзонаў — два сэзоны ў Сэрыі C1 і два ў Сэрыі B.
«Парма»Рэдагаваць
Улетку 2004 году ён перайшоў у склад «Ювэнтуса» за 6,5 мільёну эўра. «Ювэ» прадаў 50% правоў на гульца «Фіярэнтыне» за 3,5 мільёну эўра, і ў «Фіярэнтыне» ён адгуляў увесь сэзон 2004—2005 гадоў, пасьля чаго быў выкуплены «Ювэнтусам» за 4,3 мільёну эўра.
«Ювэнтус»Рэдагаваць
12 кастрычніка 2006 году К’еліні падоўжыў кантракт зь «Ювэнтусам» да 2011 году, а ў чэрвені 2008 году — да 2013 году. 23 лістапада 2010 году К’еліні падоўжыў кантракт зь «Ювэнтусам» да 2015 году з заробнай платай у 3,5 млн эўра за сэзон[5].
Нацыянальная зборнаяРэдагаваць
Джорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі й з тых часоў рэгулярна выходзіць на поле ў складзе нацыянальнай каманды.
ДасягненьніРэдагаваць
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013, 2015, 2018, 2020
«Лос-Анджэлес»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2022
- Пераможца Сапортэрс Шылдс: 2022
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Giorgio Chiellini // FBref.com (мн.)
- ^ а б GIORGIO CHIELLINI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Giorgio Chiellini // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ а б в г http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/difensori/giorgio-chiellini/index.php
- ^ Кьеллини подписал новый контракт с «Ювентусом». championat.ru
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball