Латыф Гандзілаў
Латыф Сэйфадын аглы Гандзілаў (па-азэрбайджанску: Lətif Seyfəddin oğlu Qəndilov; нар. 31 жніўня 1957, Баку, Азэрбайджанская ССР) — азэрбайджанскі палітычны дзяяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Азэрбайджанскай Рэспублікі ў Кыргыстане.
Латыф Гандзілаў | |
Lətif Qəndilov | |
Амбасадар Азэрбайджану ў Кыргыстане | |
---|---|
6 кастрычніка 2021 — цяперашні час | |
Амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі | |
22 сьнежня 2016 — 16 ліпеня 2021 | |
Амбасадар Азэрбайджану ў Кітаі | |
2011 — 2016 | |
Амбасадар Азэрбайджану ў Казахстане | |
2004 — 2010 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
31 жніўня 1957 Баку |
Дзеці: | 4 |
Бацька: | Сейфадзін Гандзілаў[d] |
Адукацыя: | Азэрбайджанскі інстытут народнай гаспадаркі |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Азэрбайджанскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978), асьпірантуру (1980—1983). Кандыдат эканамічных навук (1984).
Служыў у Савецкай арміі (1978—1980).
1983—1986 — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчай лябараторыі комплексных праблемаў (Баку). 1986—1995 — дацэнт катэдры эканамічнай тэорыі Азэрбайджанскага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
З 1995 — у Міністэрстве замежных справаў; сакратар, першы сакратар. З 2001 — першы сакратар, дарадца амбасады Азэрбайджану ў Турэччыне. У 2004—2010 — амбасадар Азэрбайджану ў Казахстане, дуаен (2008—2010).
У 2010—2011 — кіраўнік управы Агульнага сакратарыяту Міністэрства замежных справаў. 2011—2016 — амбасадар Азэрбайджану ў Кітаі, па сумяшчальніцтве ў КНДР, Віетнаме і Манголіі.
Са сьнежня 2016 да ліпеня 2021 року — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі[1].
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ганаровы доктар Казаскага ўнівэрсытэту эканомікі, фінансаў і міжнароднага гандлю(en) (2009)
- Казахстанскі ордэн Дружбы (2010)
- Ганаровы доктар Пэкінскага ўнівэрсытэту моваў(zh) (2016)
Сям’я
рэдагавацьЗ жонкай Наіляй маюць чатырох дзяцей.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лаціф Гандзілаў назначаны паслом Азербайджана ў Беларусі Палітыка. БелТА (22 сьнежня 2016). Праверана 20 лістапада 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (рас.) на бачыне амбасады Азэрбайджану ў Беларусі