Азэрбайджанскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
Азэрбайджанскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (па-азэрбайджанску: Azərbaycan Dövlət İqtisad Universiteti) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў Баку.
Азэрбайджанскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт | |
азэрб. Azərbaycan Dövlət İqtisad Universiteti | |
Заснаваны | 1930 2000 (рэарґанізаваны) |
---|---|
Рэктар | Адалят Мурадаў |
Колькасьць студэнтаў | 18 400 |
Колькасьць магістрантаў | 738 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Баку |
Краіна | Азэрбайджан |
Былыя назвы | Гандлёва-каапэратыўны інстытут, Сацыяльна-эканамічны інстытут імя К. Маркса, Народнагаспадарчы інстытут імя К. Маркса, Народнагаспадарчы інстытут імя Д. Буніятзадэ |
Юрыдычная адрэса | Баку, вул. Істыґлаліят 6. |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Black Sea Universities Network[d][2], Islamic world Educational, Scientific and Cultural Organization[d][3] і Eurasian Universities Union[d][4] |
Вэб-сайт | www.unec.edu.az |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1930 годзе пасьля ліквідацыі «Азэрбайджанскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту» на ґрунце ягоных факультэтаў былі створаныя ВНУ рознага кірунку. На базе эканамічнага факультэта была створаная вышэйшая навучальная ўстанова пад назваю «Азэрбайджанскі гандлёва-каапэратыўны інстытут». Пад гэтым імем інстытут функцыянаваў да 1933 року.
2 студзеня 1933 року на базе «Азэрбайджанскага гандлёва-каапэратыўнага інстытуту» быў створаны «Азэрбайджанскі сацыяльна-эканамічны інстытут імя К. Маркса».
30 сьнежня 1936 року па рашэньні Рады народных камісараў Азэрбайджану на базе «Азэрбайджанскага сацыяльна-эканамічнага інстытуту» і далучанага да яго «Азэрбайджанскага савецкага гандлёвага інстытуту» быў створаны «Азэрбайджанскі народнагаспадарчы інстытут імя К. Маркса». Ён пачаў сваю дзею зь 15 студзеня 1937 року і як самастойная ВНУ функцыянаваў да ліпеня 1941 року.
На пачатку Другое сусьветнае вайны дзейнасьць ВНУ была спыненая, і яна функцыянавала як Эканамічны факультэт Азэрбайджанскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Пасьля вайны інстытут быў адноўлены як самастойная ВНУ. Аднак у сакавіку 1959 року дзейнасьць «Азэрбайджанскага народнагаспадарчага інстытуту імя К. Маркса» была прыпыненая, і ён быў далучаны да «Азэрбайджанскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту».
У лютым 1966 року было прынятае рашэньне пра аднаўленьне «Азэрбайджанскага народнагаспадарчага інстытуту імя Д. Буніятзадэ». Па гэтым рашэньні з 1 верасьня 1966 року факультэты «Азэрбайджанскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту» «агульнаэканамічны» й «таваразнаўчы», а таксама некаторыя новыя адмысловасьці інжынэрна-эканамічнага факультэта «Азэрбайджанскага нафтахімічнага інстытуту», былі далучаныя да складу «Азэрбайджанскага народнагаспадарчага інстытуту».
13 чэрвеня 2000 року паводле ўказа прэзыдэнта Азэрбайджанскае Рэспублікі «Пра ўдасканаленьне вучэбнае сыстэмы ў Азэрбайджанскай Рэспубліцы» на ґрунце «Азэрбайджанскага дзяржаўнага эканамічнага інстытуту» і «Бакінскага тавараведна-камэрцыйнага інстытуту» быў створаны «Азэрбайджанскі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт».
Пасьля рэбрэндынґу ўнівэрсытэт коратка называюць «UNEC»[5].
Факультэты
рэдагаваць- Бізнэсу й мэнэджмэнту
- Фінансаў і бугальтарыі
- Экспэртызы й стандартызацыі
- Тэхналёґіі й дызайну
- Эканомікі
- Эканомікі цюрцкага сьвету
- Міжнародная школа эканомікі
- Расейская эканамічная школа
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://bsun.org/pages/members/members.php
- ^ https://icesco.org/en/member_state/azerbaijan/
- ^ https://euras-edu.org/members/
- ^ Адалят Мурадов рассказал о ребрендинге Азербайджанского государственного экономического университета // Вестник Кавказа, 14 июн 2017 г.