Ладу
Ладу (тэлугу: లడ్డు, малаялам: ലഡ്ഡു, маратгі: लाडू, па-канадзку: ಲಾಡು, гіндзі: लड्डू, урду: لڈو, па-тамільску: லட்டு, па-арабску: لَدّو) — папулярная на Індыйскім субкантынэнце салодкая страва ў выглядзе куляў, якая вырабляецца з мукі, цукру і некаторых іншых інгрэдыентаў.
Ладу | |
Паднос з ладу | |
Тып | дэсэрт, перакуска |
---|---|
Паходжаньне | |
Асноўны складнік | мука, малако, цукар |
Распаўсюджаныя складнікі | бэсан, манныя крупы |
Этымалёгія
рэдагавацьНазва ладу паходзіць ад санскрыцкага слова ладука або латыка, што азначае маленькую кулю. Амаль агульнапрынята, што страва зьявілася ў мітхіландзкім рэгіёне Біхару ў часы Чандрагупты.
Складанкі
рэдагавацьЗвычайна для прыгатаваньня ладу выкарыстоўваецца бэсан (нутавая мука), рава(sa) (пшанічныя манныя крупы) і земляны какос. Да іх могуць дадавацца цукар і іншыя смакавыя рэчывы. Цеста смажаць на гхі, пасьля чаго выляпляюць зь яго шарыкі. Існуюць рэцэпты ладу з аюрведычнымі мэдычнымі інгрэдыентамі, такімі як пажытнік ці гуміарабік.
Прымяненьне
рэдагавацьЛаду гатуюць на фэсты ці сямейныя сьвяты — вясельлі, нараджэньні; падаюць як прасаду ў індуісцкіх храмах. У некаторых мусульманскіх грамадах ладу — традыцыйны дэсэрт на рамазан.
У махарашцкай кухні існуюць рэцэпты ладу для далёкіх вандровак.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛаду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў