Пажытнік

род расьлінаў

Пажы́тнік (Trigonella L.) – род расьлінаў сямейства бабовых. Уключае 95 відаў[1], якія растуць на ўсіх кантынэнтах Старога Сьвету да Акіяніі[2].

Пажытнік
Марфалёгія тыповага прадстаўніка роду — грэцкага сена
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
АтрадБабовакветныя
СямействаБабовыя
ПадсямействаСтручковыя
ТрыбаTrifolieae
РодПажытнік
Бінамінальная намэнклятура
Trigonella L.

Марфалёгія

рэдагаваць

Аднагадовыя і шматгадовыя расьліны.

Лісьце трайчастае.

Кветкі разьмешчаныя ў пазухах лісьця, звычайна сабраныя ў парасонікавыя або гронкавыя суквецьці, радзей самотныя. Вяночак жоўты, блакітны або фіялетавы.

Боб цыліндрычны, часам сьціснуты, звычайна лінейны або плоскі, з даўгім носікам.

Біялёгія

рэдагаваць

Апыленьне адбываецца пры дапамозе рычаговага мэханізму – казуркі, сядаючы на кветку, націскаюць на крылаўку і ложу, дзякуючы чаму зародня перамяўчаецца ўгору і абсыпае казурку зьнізу пылком. Мэханізм можа дзейнічаць паўторна пры кожным наведваньні апыляльніка[3].

Расьліны роду пажытнікаў маюць вялікую колькасьць кумарыну, які надае ім спэцыфічны водар, тым большы падчас сушэньня[3].

Прымяненьне

рэдагаваць

Некаторыя віды пажытніку па высушваньні і здрабненьні служаць водарнымі дадаткамі да ежы.

Сушанае лісьце, сьцябліны і насеньне грэцкага сена(d) прымяняюцца як спэцыя[4]. Маладое лісьце і сьцябліны выкарыстоўваюцца як гародніна, а насеньне — у лекарскіх мэтах. Найчасьцей выкарыстоўваецца экстракт з насеньня пажытніку, багаты на бялкі, валокны і сапаніны[5].

  1. ^ Trigonella (анг.) The Plant List Праверана 3 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Trigonella (анг.) Flora of China Праверана 3 сакавіка 2021 г.
  3. ^ а б Wielka Encyklopedia Przyrody. Rośliny kwiatowe. — Warszawa: Muza SA, 1998. — С. 243. — ISBN 83-7079-778-4
  4. ^ Trigonella foenum-graecum Linnaeus (анг.) Flora of China Праверана 3 сакавіка 2021 г.
  5. ^ Mirosław Jarosz. Suplementy diety a zdrowie. — Warszawa: PZWL, 2015. — С. 73. — ISBN 978-83-200-3701-2