Ільля Алейнікаў
Ільля Алейнікаў (па-расейску: Илья Львович Олейников; 15 ліпеня 1947 — 11 лістапада 2012 — савецкі і расейскі актор тэатру й кіно, народны артыст Расеі (2001).
Ільля Алейнікаў | |
Илья Львович Олейников | |
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кішынёў, СССР |
Дата сьмерці | 11 лістапада 2012 |
Месца сьмерці | Санкт-Пецярбург, Расея |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, тэлевядучы |
Псэўданімы | Олейников |
Дзеці | Дзяніс Клявер[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0646250 |
Сайт | gorodok.tv/cast_i… (рас.) |
Біяграфія
рэдагавацьІльля Алейнікаў (сапраўднае імя — Ільля Львовіч Клявэр) нарадзіўся ў Кішынёве 10 ліпеня 1947 году. У 1969 годзе скончыў Маскоўскае дзяржаўнае вучылішча цыркавога й эстраднага мастацтва. У 1969—1971 гадах служыў у войску, потым працаваў у Масканцэрце і Ленканцэрце артыстам размоўнага жанру.
Па парадзе Уладзімера Вінакура узяў сабе сцэнічны псэўданім «Алейнікаў» ад дзявочага прозьвішча жонкі Ірыны Алейнікавай.
У 1977 годзе разам са сваім партнэрам па сцэне Раманам Казаковым стаў ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
З 1968 году гуляў у кіно — усяго яго фільмаграфія налічвае больш за 20 твораў.
У 1993 годзе разам зь Юрыем Стаянавым стварыў тэлепраграму «Гарадок», якая выходзіла ў этэр да яго сьмерці. За тэлепраграму «Гарадок» ў 1996 годзе Алейнікаў атрымаў прэмію «ТЭФІ» у намінацыі «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы».
У 2008 годзе напісаў і паставіў мюзыкл «Прарок», а ў 2010 годзе разам са сваёй жонкай выпусьціў альбом «Шансон на дваіх».
Памёр 11 лістапада 2012 году ў Санкт-Пецярбурзе [1]. Пахаваны ў Пушкіне на Казанскіх могілках.
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат прэміі «ТЭФІ» у намінацыі «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы» (1996)
- Народны артыст Расеі (2001)
- Ордэн Пашаны (2012)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр акцёр і вядучы праграмы «Гарадок» Ілля Алейнікаў // «Наша Ніва», 11 лістапада 2012.