Кішкарэпы
Кішкар́эпы[1] (з 1964[2] году — Мальке́вічы[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Чорнай. Уваходзяць у склад Крывасельскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца на мяжы Вялейскага і Мядзельскага раёнаў, за 30 км ад Вялейкі і за 105 км ад Менску.
Кішкарэпы лац. Kiškarepy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Крывасельскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222445 |
СААТА: | 6213860053 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′53″ пн. ш. 27°2′0″ у. д. / 54.66472° пн. ш. 27.03333° у. д.Каардынаты: 54°39′53″ пн. ш. 27°2′0″ у. д. / 54.66472° пн. ш. 27.03333° у. д. |
± Кішкарэпы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў і афіцыйны сьпіс паселішчай Віленскай губэрні падаюць назву вёскі ў форме Кішкарэны[3][4].
Гісторыя
рэдагавацьУ 1794 годзе вёска Кішкарэпішча, у Губскім старастве. У 1833 годзе — засьценак Кішкарэпа, у Губскім старастве, дзяржаўны, 1 дым, 11 жыхароў.
У 1931 годзе вёска, пад назвай Кішкарэпы, ці Малькевічы, у Куранецкай вясковай гміне; 11 двароў, 74 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 году да 12 чэрвеня 1958 году вёска ўваходзіла ў склад Кузьміцкага сельсавету[5], да 24 ліпеня 1995 году — у складзе Рэчкаўскага сельсавету, да 28 траўня 2013 году — у складзе Куранецкага сельсавету[6].
З 1967 году замацавана сучасная назва — Малькевічы.
Геаграфія
рэдагавацьНа паўночны ўсход ад вёскі, за 2,5 км, ва ўрочышчы Ўліцкім — выток ракі Чорнай.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1993 год — 10 двароў, 20 жыхароў.
- 2003 год — 9 двароў, 12 жыхароў.
Асобы
рэдагаваць- Леанід Малькевіч — удзельнік савецкага партызанскага руху ў Вялейскай вобласьці ў часы Другой сусьветнай вайны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 157—158
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 79.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 125.
- ^ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области