Харвацкая куна
(Перанакіравана з «Куна (валюта)»)
Куна — грашовая адзінка Харватыі, назва гістарычна зьвязаная з адной з асноўных даграшовых адзінак славянаў — скуркай куніцы.
Куна | |
харв. Kuna | |
Краіна | Харватыя |
---|---|
Падзел | ліпа |
Код ISO-4217 | HRK |
Скарачэньне | кн |
Сымбаль | kn |
Манэты | 5, 10, 20, 50 ліпаў, 1, 2, 5 кунаў |
Банкноты | 10, 20, 50, 100, 200, 500 кунаў |
Цэнтральны банк | Харвацкі народны банк |
Увядзеньне ва ўжытак | 30 траўня 1994 (30 гадоў таму) |
Вывядзеньне з ужытку | 14 студзеня 2023 (1 год таму) |
Папярэдняя валюта | харвацкі дынар |
Замененая валютай | эўра |
Мынца | Харвацкі манэтны двор |
Абменны курс: (1 студзеня 2023 г.) | 7,53 куны за эўра |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Міжнародны код у сыстэме ISO 4217 — HRK. Адна куна роўная 100 ліпам.
Гісторыя
рэдагавацьКуна была ўведзеная наўзамен харвацкага дынару ў 1994 годзе, пасьля атрыманьня Харватыяй незалежнасьці (харвацкі дынар незадоўга перад гэтым быў уведзены замест югаслаўскага дынара). Да гэтага аналягічную назву ў 1940-х гадах мела грашовая адзінка Незалежнай дзяржавы Харватыі, дзе правіў прафашысцкі рэжым.
На 2004 год адзін эўра прыкладна адпавядаў 7,5 куны, як і ў 2016 годзе
1 студзеня 2023 году поруч з кунай для наяўных разьлікаў у Харватыі ўвялі эўра. За наступныя 2 тыдні куну мелі вывесьці з абарачэньня[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Харватыя ўступіла ў Шэнгенскую зону і перайшла на эўра // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 студзеня 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.