Кукшын

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Кукшын — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Кукшын
лац. Kukšyn
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 10 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231362
СААТА: 4229804116
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′2″ пн. ш. 26°10′3″ у. д. / 53.96722° пн. ш. 26.1675° у. д. / 53.96722; 26.1675Каардынаты: 53°58′2″ пн. ш. 26°10′3″ у. д. / 53.96722° пн. ш. 26.1675° у. д. / 53.96722; 26.1675
Кукшын на мапе Беларусі ±
Кукшын
Кукшын
Кукшын
Кукшын
Кукшын
Кукшын

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 15 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Грабаўскага сельскага таварыства. Паводле перапісу 1897 г., 4 двары, 52 жыхары.

У 1909 г. 11 двароў, 70 жыхароў. У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (12 двароў, 62 жыхары) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 960 г. Івейскага раёнаў.

У 1970 г. 33 жыхары. Уваходзіла ў склад калгасу імя У. І. Ульянава. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 8 двароў, 15 жыхароў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць