Кузьмы (Івейскі раён)

(Перанакіравана з «Кузьмы (Іўеўскі раён)»)

Кузьмы (Алімкі) — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Кузьмы
лац. Kuźmy
Былая назва: Алімкі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва (1999)
колькасьць: 8 чал.
колькасьць двароў: 4
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229835116
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°59′50″ пн. ш. 25°31′30″ у. д. / 53.99722° пн. ш. 25.525° у. д. / 53.99722; 25.525Каардынаты: 53°59′50″ пн. ш. 25°31′30″ у. д. / 53.99722° пн. ш. 25.525° у. д. / 53.99722; 25.525
Кузьмы на мапе Беларусі ±
Кузьмы
Кузьмы
Кузьмы
Кузьмы
Кузьмы
Кузьмы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX ст. вёска Алімкі ці Кузьмы ў складзе Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Пачэрня, які належаў Альяшэвічу. у 1866 г. 6 двароў, 82 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 124 жыхары. У 1909 г. 23 двары, 154 жыхары, 108 дзесяцінаў зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 100 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (34 двары, 118 жыхароў) ў Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 г. у калгасе «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, затым у Сураскім, у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 33 жыхары. Пасьля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя».

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[1].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 — 4 двароў, 8 жыхароў.

Літаратура

рэдагаваць