Рапакі́ві (па-фінску: rapakivi ад па-фінску: rapa — адкіды, бруд + па-фінску: kivi — камень; гнілы камень) — парфірападобны двухпалявашпатавы граніт павышанай шчолачнасьці. Яго авоідная структура ўтворана буйнымі акруглымі ўкрапаньнікамі артаклязу, акаймаванымі алігаклязам, абумоўлівае адносна хуткае разбурэньне пароды. Складаецца з артаклязу (каля 40%), алігаклязу (каля 20%), кварцу (каля 30%), цёмнай сьлюды (каля 8%) і другарадных мінэраляў (каля 2%). Колер буравата-ружовы, чырванаваты, радзей зеленаваты, чорны.

Рапаківі з Выбарскага масіву

Шчыльнасьць каля 2,65 г/см³, порыстасьць 0,3%, супраціў сьцісканьню 100—200 МПа. Зьяўляецца субплятформавым утварэньнем, якое ўзьнікла ў асацыяцыі з постарагэнным магматызмам; буйныя масівы рапаківі акаймоўваюць старажытныя плятформы. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і бутавы камень, сыравіна для мікраклінавага канцэнтрату.

Граніт рапаківі шырока распаўсюджаны ў Швэцыі і Фінляндыі, сустракаецца ў Карэліі і Ленінградзкай вобласьці (раён г. Выбаргу), ва Украіне (раён с. Гарадзішча Чаркаскай вобласьці).

Літаратура

рэдагаваць