Ксёнж
замак | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Валбжыху |
Каардынаты | 50°50′31″ пн. ш. 16°17′32″ у. д. / 50.84194° пн. ш. 16.29222° у. д.Каардынаты: 50°50′31″ пн. ш. 16°17′32″ у. д. / 50.84194° пн. ш. 16.29222° у. д. |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура, барокавая архітэктура[d] і ракако |
Заснавальнік | Сілезскія Пясты[d] |
Дата заснаваньня | XIII ст. |
Будаваньне | XIII ст.—??? |
Статус | нерухомая славутасьць[d][1] |
Стан | аднаўляецца |
Сайт | en.ksiaz.walbrzych.pl |
Ксёнж | |
Ксёнж на Вікісховішчы |
Ксёнж (па-польску: Książ) або Фюрстэнштайн (па-нямецку: Fürstenstein) — найбуйнейшы замак Сылезіі і трэці па велічыні ў Польшчы пасьля Мальбарку і Вавэлю. Знаходзіцца на ахоўнай прыроднай тэрыторыі непадалёк ад Валбжыху.
У XIII—XIV стагодзьдзях замак служыў рэзцдэнцыяй князёў сьвідніцка-яварскіх з дому дынастыі Пястаў. Яго будаўніком лічыцца Болька I Суровы (кіраваў у 1287—1301). 30-мэтровы данжон і сярэдневяковыя часткі замку ўзьведзены ў другой палове XIV стагодзьдзя. У 1392 г. адышоў да багемскай кароны, у 1428—1429 гадах заняты гусітамі.
З 1509 г. да канца Другой сусьветнай вайны замкам валодаў графскі род Хохбэргаў, які ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя таксама атрымаў у спадчыну ад Асканіяў правы на княства Пшчыньскае (герцагства Плес). У другой палове XVI стагодзьдзя Хохбэргі абнавілі замак у адпаведнасьці з мастацкімі густамі эпохі Адраджэньня.
У 1671—1688 гадах Фюрстэнштайн быў адноўлены пасьля Трыццацігадовай вайны. Італьянскі дойлід Антоніа Дамэніка Росі перабудоўвае паўднёвае крыло ў стылі барока. На працягу XVIII ст. амаль усе інтэр’еры былі пераабсталяваны ў стылях барока і ракако.
У час Другой сусьветнай вайны нямецкае камандаваньне ўключыла замак у праект «Волат» (Riese), які прадугледжваў перанос нямецкіх прамысловых прадпрыемстваў пад зямлю. Многія інтэр’еры замка былі страчаны, а пад ім былі выкапаныя два паверхі (на ўзроўні 15 і 53 мэтраў пад узроўнем падлогі, адпаведна).
Улады сацыялістычнай Польшчы разьмяшчалі ў замку розныя канторы. У цяперашні час Ксёнж зьяўляецца «гваздом» турыстычнага маршруту «Замкі Пястаў». Ідзе паступовае аднаўленьне парку і інтэр’ераў.
Галерэя
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКсёнж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў