Крывіцкі сельсавет (Мядзельскі раён)
Крыві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Крывічы.
Крывіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Крывічы |
Дата ўтварэньня | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222376 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Крывічы. З 20 верасьня 1944 года ў складзе Маладэчанскай вобласьці. 28 чэрвеня 1958 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Крывіцкага пассавету.
З 20 студзеня 1960 году пассавет у складзе Менскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Мядзельскага раёну. 27 сьнежня 1962 году ў склад Касьцяневіцкага сельсавету Вялейскага раёну перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[1]. 8 чэрвеня 1963 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Сіўцаўскага сельсавету[2].
30 кастрычніка 2009 году Крывіцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет, якому перададзеныя ўсе населеныя пункты — Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Дубаносы, Завугольле, Залесьсе, Капусьцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка, Пузыры — скасаванага Пузыроўскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (13 населеных пунктаў без Крывічаў) — 559 чалавек[4], зь іх 97,1% — беларусы, 1,6% — расейцы[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сьнежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога (сельскага) Савету дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ^ Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году