Капусьцічы
Капу́сьцічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Капусьцічы | |
трансьліт. Kapuscičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Крывіцкі |
Насельніцтва: | 20 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222376 |
СААТА: | 6240857020 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′24.0″ пн. ш. 27°13′59.2″ у. д. / 54.79° пн. ш. 27.233111° у. д.Каардынаты: 54°47′24.0″ пн. ш. 27°13′59.2″ у. д. / 54.79° пн. ш. 27.233111° у. д. |
± Капусьцічы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1847 году вёска маёнтку Янушова Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданне памешчыка В. Корсака, 6 двароў, 52 жыхара. У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласьці Вялейскага павету, 77 жыхароў. У 1908 годзе 16 двароў, 135 жыхароў.
У 1921 годзе вёска ў складзе гміны Крывічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва, 24 двары, 152 жыхара.
З 12 кастрычніка 1940 году ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.
У 1949 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя «1 Мая». З 1952 году вёска ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1931 год — 147 жыхароў
- 1960 год — 144 жыхары
- 1997 год — 33 двары, 56 жыхароў
- 2009 год — 20 чалавек[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова выканкаму Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ^ Пастаноыва Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
Літаратура
рэдагаваць- Kapuścicze, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. — S. 826