Кругавец
Кругаве́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Рудзенка. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 249 чал. (2004). Знаходзіцца за 31 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 62 км ад Гомелю.
Кругавец | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Пірэвіцкі |
Насельніцтва: | 249 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′48″ пн. ш. 30°18′27″ у. д. / 52.78° пн. ш. 30.3075° у. д.Каардынаты: 52°46′48″ пн. ш. 30°18′27″ у. д. / 52.78° пн. ш. 30.3075° у. д. |
Кругавец на мапе Беларусі Кругавец |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 3 ветракі. У 1909 годзе 1318 дзесяцін зямлі. У 1911 годзе ў наёмнай хаце была адкрытая школа.
У 1926 годзе заснаваная масласыраварная талака. У 1930 годзе арганізаваны калгасы імя С. М. Будзёнага і «Ленінец», працавалі цагельня, 2 кузьні, торфаздабыўная талака (50 працоўных). 66 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Кароткі час у чэрвені 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 64 двары, 482 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 156 двароў; 1959 — 732 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 124 гаспадаркі, 249 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.