Варні

места ў Летуве
(Перанакіравана з «Ворні»)

Варні, Ворні[2][3][4] (лет. Varniai) — места ў Летуве, на рацэ Варняле. Цэнтар староства Цельшаўскага раёну Цельшаўскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 1218 чалавек. Знаходзяцца за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цельшы (на лініі Шаўлі — Клайпеда).

Варні
лац. Varni
лет. Varniai
Панарама места
Панарама места
Герб Варняў Сьцяг Варняў
Першыя згадкі: 1314
Магдэбурскае права: 14 сакавіка 1635
Краіна: Летува
Павет: Цельшаўскі
Раён: Цельшаўскі
Вышыня: 166 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-88050
Геаграфічныя каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 22°22′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 22.36667° у. д. / 55.73333; 22.36667Каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 22°22′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 22.36667° у. д. / 55.73333; 22.36667
Варні на мапе Летувы
Варні
Варні
Варні
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.varniai.lt/

Варні — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, цэнтар Жамойцкага біскупства.

Варна (Warno) — імя германскага паходжаньня[5].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIV ст. на правым беразе Варнялы існавала мястэчка Меднікі[6]. У 1320 і 1389 гадох жамойты разьбілі пад Меднікамі войска крыжакоў. Заснаваньне паселішча пад назвай Варні датуецца XV ст. (узьніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[6]. У 1416 годзе тут збудавалі касьцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа.

У 1417 годзе Меднікі атрымалі мескія правы, у паселішчы збудавалі катэдральны касьцёл Жамойцкай дыяцэзіі. У XVI ст. за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адно места, замацавалася назва Варні. З 1623 году тут дзеяла духоўная сэмінарыя. 14 сакавіка 1635 году Варні атрымалі Магдэбурскае права.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Варні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1918 году — у складзе Летувы.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 442 чал.[7]; 1968 год — 2,8 тыс. чал.[8]; 1979 год — 2059 чал.; 1989 год — 1,6 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1355 чал.; 2010 год — 1218 чал.

Славутасьці

рэдагаваць

У месьце паставілі помнік Мацею Валанчэўскаму.

  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
  • Касьцёл Сьвятога Аляксандра (XIV ст.)
  • Сэмінарыя духоўная (XVIII ст.)
  • Сядзіба жамойцкіх біскупаў
  1. ^ Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023.
  2. ^ Гарбачова В. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Менск: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с, [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.
  3. ^ Куляшоў А. Хамуціус: Паэма // Полымя. № 9, 1975. С. 73—101.
  4. ^ Сагановіч Г. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Т. 11, сш. 1—2 (20—21), сьнежань 2004 г.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1539.
  6. ^ а б Грынявецкі В. Варні // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 390.
  7. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 941.
  8. ^ Варняй // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. ^ Варняй // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць