Краснасельцы
вёска ў Мяжанскім сельсавеце Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі
Краснасе́льцы[1] — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, на захад ад Браслава, на паўночным беразе возера Дрывяты, пры скрыжаваньні гістарычных гасьцінцаў — Віленскага і Рыскага, на шашах Р27 і Р3. Краснасельцы ўваходзяць у склад Мяжанскага сельсавету.
Краснасельцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Мяжанскі |
Насельніцтва: | 135 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
Паштовы індэкс: | 211981 |
СААТА: | 2208856065 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°38′20″ пн. ш. 26°58′35″ у. д. / 55.63889° пн. ш. 26.97639° у. д.Каардынаты: 55°38′20″ пн. ш. 26°58′35″ у. д. / 55.63889° пн. ш. 26.97639° у. д. |
± Краснасельцы |
Гісторыя
рэдагавацьДа 8 красавіка 2004 году вёска ўваходзіла ў склад Зарацкага сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 135 жыхароў
- 1999 год — 84 жыхары
- 1909 год — 280 жыхароў
Вядомыя выхадцы
рэдагавацьІснуе вэрсія, што заснавальнікамі славутай галівудзкай кінакампаніі «Warner Brothers» зьяўляюцца чацьвёра з 12 дзяцей Бэні Ворана, шаўца зь мястэчка Краснасельцы — Гары, Джэк, Сэм і Альбэрт Ўорнэры. Па адной з вэрсіяў Бэні Ворана пакінуў мястэчка ў канцы ХІХ стагодзьдзя і выехаў у Амэрыку. Вораны сталі амэрыканскімі грамадзянамі Ўорнэрамі, дабіліся сусьветнай славы і зарабілі мільённы набытак[2][3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Браслаўскія краязнаўцы аспрэчваюць тэорыю аб тым, што бацька братоў Ўорнэраў — з Браслаўшчыны // Весткі.info, 7 лістапада 2008 г. Праверана 27 сакавіка 2014 г.
- ^ Вольга Чайкоўская. Кніга, якая пазбаўляе ад комплексу непаўнавартасьці // Зьвязда : газэта. — 7 сьнежня 2010. — № 239 (26847). — С. 8. — ISSN 1990-763x.