Крако́жыявыдуманая краіна, створаная для фільму «Тэрмінал» Стывена Сьпілбэрга з Томам Гэнксам і Кэтрын Зэтай-Джонс у галоўных ролях.

Зьвесткі

рэдагаваць

У фільме Кракожыя — маленькая ўсходнеэўрапейская і, верагодна, былая савецкая рэспубліка. Насельніцтва размаўляе на кракоскай мове. З 16 студзеня да лістападу 2004 году ў краіне ішла грамадзянская вайна. На пачатку вайны прэзыдэнт краіны быў узяты ў закладнікі. Такім чынам быў усталяваны новы рэжым, не прызнаны Злучанымі Штатамі.

Гэта стварыла пэўныя праблемы кракосцу Віктару Наворскаму, які ў гэты час быў на шляху ў Нью-Ёрк. Прызямліўшыся ў міжнародным аэрапорце імя Джона Ф. Кэнэдзі, Віктар усьвядоміў, што ягоныя пашпарт і віза сталі абсалютна непажытачнымі, і ён ня можа ні ўехаць у ЗША, ні вярнуцца ў Кракожыю, таму што тая закрыла свае межы. У выніку Наворскі быў вымушаны застацца ў тэрмінале аэрапорта цягам дзевяці месяцаў, пакуль у Кракожыі ня быў абвешчаны мір, і ён атрымаў магчымасьць адправіцца дамоў.

Агулам пра Кракожыю мала вядома. Акрамя зьвестак пра несупынныя баі, зь міжнародных навін можна пачуць пра «паўночныя тэрыторыі», занятыя паўстанцамі. Дзяржаўны гімн Кракожыі гучыць гэтаксама як альбанскі, толькі тэкст — чыстыя шулды-булды. «Вадзіцельскае пасьведчаньне» Віктара Наворскага — беларускае, выдадзенае ў горадзе Гомелі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць