Тэрмінал (фільм)
«Тэрміна́л» (па-ангельску: The Terminal) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 2004 году, прадусарам і рэжысэрам якога выступіў Стывэн Сьпілбэрг. Галоўныя ролі выканалі Том Гэнкс, Кэтрын Зэта-Джонз і Стэнлі Туччы. Фільм распавядае пра чалавека з Усходняе Эўропы, які затрымаўся ў нью-ёркскім аэрапорце імя Джона Кенэдзі, калі яму забаранілі ўезд у ЗША і ў той жа час ён ня здолеў вярнуцца ў родную краіну праз вайсковы пераварот.
Тэрмінал | |
па-ангельску: The Terminal | |
Жанр | трагікамэдыя і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Майкл Кан[d] |
Вытворчасьць | Amblin Entertainment[d] і Parkes/MacDonald Productions[d] |
Распаўсюд | UIP-Dunafilm[d] і Netflix |
Дата выхаду | 18 чэрвеня 2004[1][5], 7 кастрычніка 2004[7], 2004, 15 чэрвеня 2004[8] і 6 кастрычніка 2004[9] |
Працягласьць | 128 хвіліна |
Краіна | |
Мова | расейская мова, ангельская мова і француская мова |
Бюджэт | 60 000 000 $[10] |
Прыбытак | 219 417 255 $[11] і 77 872 883 $[10] |
Старонка на IMDb |
Фільм часткова натхнёны сапраўднай гісторыяй 18-гадовага знаходжаньня іранскага ўцекача Мэграна Карымі Насэры ў тэрмінале 1 аэрапорту імя Шарля дэ Голя ў Парыжы, калі ён знаходзіўся ў тэрмінале аэрапорту з 1988 па 2006 гады[12]. Скончыўшы свой папярэдні фільм «Злаві мяне, калі зможаш», Сьпілбэрг вырашыў стварыць фільм «Тэрмінал», бо хацеў выпусьціць кінастужку, якая магла бы адначасова весяліць і маркоціць гледачоў, а таксама дапамагчы адчуць, што нешта добрае ўсё ж існуе ў сьвеце.
Сюжэт
рэдагавацьВіктар Наворскі (Том Гэнкс), падарожнік з выдуманай краіны Кракожыя, прыбывае ў нью-ёркскі міжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі, аднак выяўляе, што ягоны пашпарт раптам больш ня дзейнічае. Злучаныя Штаты больш не прызнаюць Кракожыю незалежнай краінай пасьля пачатку грамадзянскай вайны, і Віктару не дазволена ані заехаць у краіну, ані вярнуцца дадому, паколькі ён цяпер чалавек без грамадзянства. Праз гэтыя чыньнікі мытная служба ЗША і памежная служба канфіскуе ягоны пашпарт і авіябілет.
Фрэнк Дыксан (Стэнлі Туччы), часовы мытны дырэктар аэрапорту, ня бачыць іншага выйсьця, як дазволіць Віктару знаходзіцца ў транзытнае гасьцёвае зоне, пакуль праблема ня будзе вырашаная. Віктар разьмяшчаецца ў тэрмінале толькі са сваім багажом і банкай арахісавае пасты «Planters». Віктар знаходзіць тэрмінальную браму, якая знаходзіцца на рэнавацыі, і робіць яе сваім новым месцам жыхарства. Ён сябруе і дапамагае супрацоўнікам аэрапорту і падарожнікам. Сярод іх ёсьць стуардэса Амэлія Ўорэн (Кэтрын Зэта-Джонз), якую ён пэрыядычна бачыць і спрабуе пазнаёміцца. Аднак, яна прымае яго за падрадчыка, які часта падарожнічае праз працу. Дыксан, які разьлічвае на павышэньне ў пасадзе, становіцца ўсё больш апантаным ідэяй высылкай Віктара. Віктар пачынае чытаць часопісы і газэтныя артыкулы, каб вывучыць ангельскую мову. Пасьля таго, як ён імпульсіўна перарабіў сьцяну ў зоне рэканструкцыі, яго наймае падрадчык аэрапорту і плаціць грошы за працу.
Аднойчы Дыксан адводзіць Амэлію ўбок і распытвае яе пра Віктара і ягоную таямнічую банку з-пад арахісавае пасты. Амэлія, якая разумее, што Віктар нешта ўтаймоўвае, сутыкаецца зь ім у іхным імправізаваным доме, дзе ён паказвае ёй, што ў ягонай банцы зьмяшчае копію фатаграфіі «Вялікі дзень у Гарлеме». Ягоны памерлы бацька быў аматарам джазу, якім захапіўся ў маладосьці, і, здабыўшы знакаміты фатаздымак у вугорскае газэце ў 1958 годзе, ён паабяцаў сабраць аўтографы ўсіх 57 музыкаў, якія былі на ім. Бацька памёр, перш чым здолеў атрымаць апошні аўтограф саксафаніста Бэні Голсана. Віктар прыехаў у Нью-Ёрк, каб зрабіць гэта і скончыць справу бацькі. Пачуўшы гісторыю, Амэлія цалуе Віктара.
Крытыка
рэдагавацьRotten Tomatoes мае сярэдні рэйтынг фільму 6,2/10, базуючыся на 206 водгуках. На думку крытыкаў, «Тэрмінал» кампэнсуе свае недахопы за кошт натхнёнага пасылку фільму і дзякуючы бліскучаму выкананьню ролі Томам Гэнксам. На Metacritic, які прысвойвае рэцэнзіям нармалізаваны рэйтынг, фільм атрымаў 55 балаў з 100 магчымых, заснаваных на 41 рэцэнзіі, што сбведчыць празь зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі[13]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал B+ паводле шкалы ад A да F.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0362227/
- ^ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=40882.html
- ^ а б http://stopklatka.pl/film/terminal-2004
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б в http://www.metacritic.com/movie/the-terminal
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0362227/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ https://sede.mcu.gob.es/CatalogoICAA/Peliculas/Detalle?Pelicula=83804
- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «Behind 'The Terminal,' a true story». The Christian Science Monitor.
- ^ «The Terminal reviews». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэрмінал на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Тэрмінал на сайце AllMovie (анг.)
- Тэрмінал на сайце Rotten Tomatoes (анг.)