Томас Джэфры «Том» Гэнкс (па-ангельску: Thomas Jeffrey «Tom» Hanks; нарадзіўся 9 ліпеня 1956 году, Канкорд, Каліфорнія) — амэрыканскі актор і прадусар, які пачынаў у камэдыях для сямейнага прагляду («Вялікі», 1988), але да сарака гадоў дамогся ўсеагульнага прызнаньня ў якасьці сур’ёзнага драматычнага актора і атрымаў дзьве прэміі «Оскар» запар — за галоўныя ролі ў фільмах «Філадэлфія» (1993) і «Форэст Гамп» (1994) — зьяўляецца адным з двух актораў у гісторыі сусьветнага кінэматографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду два гады запар.

Том Гэнкс
па-ангельску: Tom Hanks
Дата нараджэньня 9 ліпеня 1956(1956-07-09)[1][2][3][…] (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, пісьменьнік, актор агучваньня, сцэнарыст, кампазытар, характарны актор, тэлеактор, тэлерэжысэр, тэлепрадусар, актор, тэлевядовец, выканаўчы прадусар, voiceover artiste, тэатральны актор, комік, навэліст, рэжысэр
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d][4], Directors Guild of America[d][5], SAG-AFTRA[d] і Гільдыія кінаактораў ЗША[d]
Жанры камэдыя і мэлядрама
Бацька Amos Mefford Hanks[d]
Маці Janet Marylyn Frager[d]
Дзеці Колін Гэнкс[d], Elizabeth Hanks[d], Chet Hanks[d] і Truman Hanks[d]
Узнагароды
афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну кавалер ордэна Ганаровага Легіёну Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды
прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1995) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (1996) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1989) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1994) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1995) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (2001) тэатральная сусьветная прэмія[d] (2013) прэмія Цэнтру Кенэдзі прэмія АКІ за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (2002) прайм-таймавая прэмія «Эмі»[d] прэмія «Залаты Глёбус» імя Сэсыля Дэ Міля[d] (2020) Залаты Глёбус Срэбны мядзьведзь[d] (1994) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d] (1994) Producers Guild of America Awards[d] (2011 — 2013) ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] (2023) прэмія «Брытанія»[d] (2004)
IMDb ID nm0000158

Том Гэнкс — праваслаўны вернік, наведвае адзін з амэрыканскіх прыходаў Канстантынопальскага патрыярхату.

Акрамя сваіх оскараносных роляў, Гэнкс вядомы сумеснымі працамі з рэжысэрам Стывэнам Сьпілбэргам. Па стане на 2006 год, фільмы з удзелам Гэнкса сабралі больш выручкі (каля 6 мільярдаў даляраў), за фільмы з удзелам любога іншага актора. Самы прыбытковы зь яго фільмаў — «Код да Вінчы» (2006). Таксама Том Гэнкс зьяўляецца акторам, якія атрымалі адзін з самых вялікіх ганарараў у гісторыі кіно (крыху больш за $ 51 млн, за ролю прафэсара Робэрта Лэнгдана ў фільме «Анёлы і дэманы»), больш за яго атрымаў толькі Джоні Дэп ($ 56,5 млн, за ролю Джэка Вераб’я ў «Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагох»).

Выбраная фільмаграфія

рэдагаваць
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994 ф Форэст Гамп Forrest Gump Форэст Гамп
1998 ф Выратаваць шарагоўца Раяна Saving Private Ryan капітан Джон Мілер
2002 ф Злаві мяне, калі зможаш Catch Me If You Can aгент ФБР Карл Ганраці
2004 ф Тэрмінал The Terminal Віктар Наворскі
2022 ф Элвіс Elvis палкоўнік Том Паркер
2023 ф Горад астэроідаў Asteroid City Стэнлі
  1. ^ Tom Hanks // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Tom Hanks // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Tom Hanks // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ WGA Find a Writer
  5. ^ DGA Member Directory (анг.) — ISSN 0419-2052

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць