Коркі
Ко́ркі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Коркі | |
трансьліт. Korki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Сьвірскі |
Насельніцтва: | 20 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222387 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°50′3.01″ пн. ш. 26°28′50.99″ у. д. / 54.8341694° пн. ш. 26.4808306° у. д.Каардынаты: 54°50′3.01″ пн. ш. 26°28′50.99″ у. д. / 54.8341694° пн. ш. 26.4808306° у. д. |
± Коркі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1868 годзе вёска Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 25 двароў, 222 жыхара. У 1904 годзе у вёсцы 406 жыхароў, у 1907 г. — 47 двароў, 408 жыхароў.
З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 16.07.1954 г. у Сьвірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. C 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.
У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя К. С. Заслонава. З 1960 вёска ў складзе саўгасу «Сьвір» (цэнтар — мястэчка Сьвір), з 04.09.1991 г. — калгасу «Сьвір».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1960 год — 182 жыхары
- 1997 год — 29 двароў, 60 жыхароў
- 2009 год — 20 чалавек[3]
Інфармацыя для турыста
рэдагавацьУ ваколіцах вёскі батанікамі выяўлены такія рэдкія віды расьлін, як Hierochloe praetermissa, Festuca duvalii, булаваносец сіваваты (Corynephorus canescens) і танканог шызы (Koeleria glauca)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. "Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці" Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
- ^ Дзьмітры Дубовік, Аркадзь Скуратовіч, Дзьмітры Трацьцякоў. Новые местонахождения некоторых редких и охраняемых видов сосудистых растений для флоры Беларуси Архівавана 25 лістапада 2020.