Конапішце
Замак | |
Конапішце
Konopištĕ | |
Від на замак з боку саду
| |
Краіна | Чэхія |
Горад | Бэнэшаў |
Каардынаты | 49°46′46″ пн. ш. 14°39′24″ у. д. / 49.77944° пн. ш. 14.65667° у. д.Каардынаты: 49°46′46″ пн. ш. 14°39′24″ у. д. / 49.77944° пн. ш. 14.65667° у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка, барока |
Аўтар праекту | біскуп Тобіяш з Бэнэшава |
Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
Статус | Нацыянальная славутасьць Чэскай рэспублікі[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Конапішце | |
Конапішце на Вікісховішчы |
Конапішце (па-чэску: Konopištĕ, па-нямецку: Konopischt) — замак у Чэхіі. Знаходзіцца за 40 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Прагі, за 2 км ад цэнтру гораду Бэнэшаў.
Гісторыя замку
рэдагавацьЗамак быў пабудаваны ў XIII стагодзьдзі біскупам Тобіяшам з Бэнэшава і зьяўляўся будынкам у гатычным стылі, потым некалькі разоў рэканструяваўся. Першапачаткова замак Конапішце быў пабудаваны па ўзоры францускага замку як моцная гатычная фартэцыя прастакутнай формы з круглымі вежамі па кутах, што давала магчымасьць максымальна эфэктыўна абараняцца падчас асадаў. Усяго ў замку было 7 вежаў: чатыры па кутах, адна ў цэнтры паўночнага муру і дзьве ў цэнтрах кароткіх заходняга і ўсходняга муроў. Умацаваньні замку дапаўнялі роў і земляныя валы.
Род Бэнэшовічаў быў уладальнікам замку да 1327 году, калі замак перайшоў да знатнай фаміліі Штэрнбэркаў, якая таксама валодала замкам Чэскім-Штэрнбэркам паблізу ад гораду Бэнэшаў. У XVII стагодзьдзі гаспадары замку з роду Штэрнбэркаў перабудавалі замак у стылі позьняй готыкі і пазьней у стылі позьняга Адраджэньня. Падчас гусіцкіх войнаў замак падпаў пад працяглую асаду каралеўскіх войскаў, якая працягвалася 17 месяцаў, і ў 1468 годзе быў заваяваны войскамі караля Іржы з Подэбрадаў.
У 1648 годзе ў пэрыяд Трыццацігадовай вайны замак быў захоплены і разрабаваны швэдзкай арміяй, пасьля чаго прыйшоў у заняпад. Састарэлы замак набыў на аўкцыёне чэскі дваранін Ян Ёзэф Вртба. У пачатку XVIII стагодзьдзя замак яшчэ раз быў перабудаваны сям'ёй Вртба ў стылі барока. Замест разваднога замкавага мосту быў узьведзены каменны мост, ва ўсходняй вежы прарубілі новы ўваход у замак, вышыня вежаў была паменьшана да ўзроўню замкавых пабудоваў, акрамя таго, пабудаваны вялікі паўднёвы флігель.
У 1887 годзе замак быў праданы за 2 млн золатам эрцгерцагу Францу Фэрдынанду д'Эстэ, спадычыньніку Аўстра-вугорскага стальцу, па ініцыятыве якога ў 1889—1894 гадах замак быў яшчэ раз карэнным чынам перабудаваны. Рэканструкцыяя замку ажыцьцяўлялася пад кіраўніцтвам архітэктараў зь Вены Ёзэфа Моцкара і Франца Шморанца. Эрцгерцаг, які зьяўляўся вялікім аматарам паляўніцтва, абсталяваў у замку мэханічны тыр, пашырыў ужо існую там калекцыю зброі і дасьпехаў, а таксама стварыў некалькі «паляўнічых калідораў», упрыгожаных здабытымі трафэямі — тысячамі аленевых рагоў, вепручыных іклаў, чучаламі лісіцаў, экзатычных жывёлаў і птушак. Акрамя гэтага, пры эрцгераге замак быў абсталяваны вадаправодам, каналізацыяй, была праведзена электрычнасьць, у цэнтральным флігелі замку быў усталяваны ліфт (які працаваў за кошт плаціны, пабудаванай на бліжэйшым ставе) і ўнесены шэраг іншых тэхнічных інавацыяў для таго часу.
Тады ж вакол замку быў разьбіты парк у ангельскім стылі з тэрасамі, разарыям і мармуровымі статуямі. Замак у Конапішце быў любімым месцам адпачынку і паляваньня Фраца Фэрдынанда. За час валоданьня замкам, акрамя паляўнічых трафэяў, Франц Фэрдынанд сабраў у ім вялікую калекцыю гістарычнай зброі і розных рэчаў з выявай Сьвятога Юрыя. Калі Франц Фэрдынанд быў забіты ў 1914 годзе, яго дзеці атрымалі ў спадчыну замак і калекцыі, якія там знаходзіліся.
У 1943 годзе замак стаў месцазнаходжаньнем генэральнага штабу войскаў SS у Багеміі і служыў да 1945 году таксама як сховішча трафэйных твораў мастацтва. У канцы Другой сусьветнай вайны значная частка твораў мастацтва і калекцыйных рэчаў была вывезена з Конапішце, але да 1946 большасьць зь іх была вернута ў замак. Частка твораў мастацтва Конапішцкай калекцыі захоўваецца цяпер у Празе.
Пасьля Другой сусьветнай вайны, замак, які знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасьці, быў адкрыты для турыстаў. Цяпер (у пачатку XXI стагодзьдзя) Міністэрства культуры Чэхіі выдаткоўвае каля 800 000 долараў на падтрымку замку, часткова кампенсуючы гэтую суму за кошт турызму[1].
Калекцыі замку
рэдагавацьУ замку Конапішце захоўваецца значная калекцыя твораў мастацтва і мастацкіх промыслаў эпохі готыкі, рэнэсансу, барока, паляўнічых трафэяў, гістарычнай, баявой і паляўнічай зброі, дасьпехаў. Калекцыя паляўнічай зброі XVI—XVIII стагодзьдзяў зьяўляецца трэцяй паводле памеру ў Эўропе, таксама вялікая калекцыя паляўнічых трафэяў — каля 4 400 асобнікаў (усе былі «здабыты» эрцгерцагам Францам Фэрдынанадам, але гэта не канчатковая колькасьць яго трафэяў — за ўсё жыцьцё на паляваньні ім было забіта каля 256 000 жывёлаў)[2].
Галерэя
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Princess wants Franc Ferdinand's castle back in the family — Europe — International Herald Tribune — The New York Times
- ^ Мирослав Брожовски. Конопиште. — Прага, 2002. ISBN 80-85094-74-6