Васіль Міхайлавіч Удалы (? — каля 1501) — князь Вярэйскі. Старэйшы сын Міхаіла Андрэевіча ад жонкі Алена Яраслаўны (? — 1486). У 1468 і 1469 гг. удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 г. на Ноўгарад, у 1472 і 1480 гг. супраць татарскага хана Ахмата. Пабраўся шлюбам з Марыяй Андрэеўнай Палеаляг, пляменьніцай вялікай княгіні маскоўскай Соф’і, жонкі вялікага маскоўскага князя Івана III. У 1484 г., з-за пагрозы арышту, уцёк зь сям’ёй у ВКЛ, дзе вялікі князь Казімер IV у 1484 г. перадаў яму ва ўладаньне Любеч на Дняпры, Койданаў, Вусу, Старынкі, Іслач, Валожын ды Радашкавічы. У 1493 г. Соф’я выпрасіла ў Івана III дазвол Васілю вярнуцца на бацькаўшчыну, але той застаўся ў ВКЛ. Пасьля ягонай сьмерці ўсе ўладаньні перайшлі да яго адзінай дачкі Соф’і.

Література

рэдагаваць
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.