Кніга

друкаванае выданьне збораў тэкстаў і/або выяваў дзеля прадастаўленьня ведаў, аповедаў, гісторыяў
(Перанакіравана з «Кнігі»)

Кні́га — непэрыядычнае выданьне ў выглядзе збрашураваных папяровых лісткоў надрукаванага матэрыялу (часам з ілюстрацыямі), сродак масавай, навуковай, тэхнічнай інфармацыі. Кніга ў асноўным слоўнікавым значэньні — важная частка чалавечай культуры, на працягу шматлікіх стагодзьдзяў — асноўны матэрыяльны носьбіт інфармацыі.

Кнігі

Гістарычныя зьвесткі

рэдагаваць

У старажытнасьці ролю кніг выконвалі скруткі і іншыя, больш прымітыўныя носьбіты. У раньнім сярэднявеччы — у асноўным дзякуючы дзейнасьці манастыроў — у Эўропе распаўсюджваньне атрымалі рукапісныя кнігі. Росквіт кніжнай справы наступіў з вынаходзтвам у Эўропе кнігадрукаваньня ў XV стагодзьдзі. Першыя друкарскія кнігі атрымалі назву інкунабулы (па-лацінску: incunabula — «калыска»).

Напрыканцы XX — у пачатку XXI стагодзьдзя распаўсюджваньне атрымалі кнігі ў электронным фармаце.

Першыя кнігі

рэдагаваць

Беларусь

рэдагаваць

За 2004 год лік выдадзеных найменьняў кніг паменшыўся на 10,4 % да 8198, а іх наклад упаў на 34,7 % да 31,6 млн. Як і ўбольшасьці іншых краінаў, гэтак адбылося празь пераход чытачоў да карыстаньня электроннымі кнігамі. Сярэдні наклад кнігі склаў 3900 асобнікаў. На душу насельніцтва прыпадала 3,2 выдадзеныя за год кнігі. Пры гэтым, выпуск кніг па-беларуску вырас на 7 % да 919 (11,2 %) найменьняў агульным накладам 3,63 млн (11,5 %)[1].

У 2008 г. Цэнтральная дзіцячая бібліятэка Менску адчыніла першую ў краіне паліцу кнігазвароту[2]. У 2010 годзе з 11 040 найменьняў кніг і брашураў толькі 951 (9%) выпусьцілі на беларускай мове. З гадавога накладу ў больш як 43 млн. асобнікаў на беларускамоўныя прыпадала толькі 4 млн. (9,3%)[3]. У 2011 г. у Беларусі выдалі 11 084 кніг агульным накладам 34,3 млн асобнікаў (у сярэднім па 3095 асобнікаў). 40% выданьняў выпусьцілі накладам да 500 асобнікаў. У лютым 2012 г. у кнігарнях Беларусі 90% кніг прыпадала на выдадзеныя ў Расеі[4].

6 лютага 2019 году міністар інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч адзначыў: «Доля кніг, надрукаваных у Расейскай Фэдэрацыі, сёньня складае больш за 70 % беларускага кніжнага рынку»[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць