Буккросінг
(Перанакіравана з «Кнігазварот»)
Буккросінг (анг. bookcrossing) — пакіданьне прачытанай кнігі ў людным месцы для прачытаньня выпадковым чалавекам. У 2001 годзе Рон Горнбэкер адчыніў у ЗША першы сайт уліку ўдзельнікаў такой дзейнасьці. У 2004 годзе падобныя сайты ўжо меліся ў Эўропе. На 2011 г. сайты ўлічылі звыш 800 тыс. удзельнікаў у сьвеце[1]. На 2012 год сайты ўліку буккросінгу існавалі ў 130 краінах. У 2008 г. у Беларусі першую паліцу буккросінгу завяла Цэнтральная дзіцячая бібліятэка Менску. На 2012 г. такія паліцы мелі бібліятэкі большасьці гарадоў краіны[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ілона Іванова. Магілёўскі кнігазварот // Зьвязда : газэта. — 29 красавіка 2011. — № 80 (26944). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Галіна Дзежыц. Пара адпусьціць кнігі на свабоду // Дзяньніца : газэта. — 16 красавіка 2012.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБуккросінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Буккросінг Беларусі
- Алесь Безухер. 10 месцаў для буккросінга ў Менску // Пакаленьне Y, 16 сакавіка 2011 г. Праверана 8 сьнежня 2014 г.