Княства Чарнагорыя

Княства Чарнагорыя (па-сэрбску: Књажевина Црна Гора, Knjaževina Crna Gora) — колішняя дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Эўропе. Княства існавала з 13 сакавіка 1852 году да 28 жніўня 1910 году, калі было абвешчана каралеўствам князем Ніколай, які потым і стаў каралём.

Княства Чарнагорыя
Књажевина Црна Гора
Knjaževina Crna Gora

1852 — 1910
Сьцяг Княства Чарнагорыі Герб Княства Чарнагорыі
Сьцяг Герб
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Цэціне
Форма кіраваньня
Манархі
абсалютная манархія
Даніла І (1852—1860)
Нікола І (1860—1910)
Плошча
 • агульная

5 475 км2 (1852)
9 475 км2(1878) км²
Насельніцтва
 • агульнае

317 856 (1909)
Валюта Аўстра-вугорская крона (1852—1906)
Чарнагорскі пэрпэр (1906-1910)

Сталіцай княства зьяўляўся горад Цэціне. Дзяржаўнай валютай быў пэрпэр, які быў уведзены ў абарот у 1906 годзе. Тэрыторыя былога княства ў гэты момант разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы сучаснай рэспублікі Чарнагорыя.

Гісторыя

рэдагаваць

Княства было ўтворана 13 сакавіка 1852 году, калі князь Даніла (вядомы таксама як Уладыка Даніла II), вырашыў скласьці зь сябе сан уладыкі (япіскапу) і жаніцца. Такім чынам Чарнагорыя з тэакратычнай дзяржавы ператварылася ў сьвецкую.

Пасьля забойства князя Данілы 13 жніўня 1860 году, яго пляменьнік Нікола I стаў наступным кіраўніком Чарнагорыі.

28 жніўня 1910 году, княства Чарнагорыя было абвешчана каралеўствам, і яго першым каралём стаў Нікола I.

Канстытуцыя

рэдагаваць

Князь Даніла выкарыстоўваў законы Пятра I Петравіча-Негаша ў якасьці ўзору для свайго Асноўнага закону, ствараць які ён пачаў з 1855 году (Законьнік Данілы Першага). У аснове праекту Данілы, які быў першай канстытуцыяй у чарнагорскай гісторыі, ляжалі традыцыі чарнагорскага народу. Былі выдадзены законы, якія абаранялі прыватную ўласнасьць. Былі адменены ўсе прэтэнзіі на Котарскую затоку (тады — тэрыторыя Аўстра-Вугоршчыны).

Тэкст закону пачынаўся з выразу:

  Хоць на гэтай зямлі няма іншай нацыянальнасьці апроч сэрбаў, і няма іншай рэлігіі акрамя Праваслаўя, любы чужынец і прадстаўнік іншага веравызнаньня надзелены такой жа свабодай і правамі як любы чарнагорац…  

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць