Даніла I Петравіч

прынц Чарнагорыі

Даніла I Петравіч (6 чэрвеня 1826 — 13 жніўня 1860) — першы князь Чарнагорыя з 1852 году па 1860 год з дынастыі Петравічаў-Негашаў.

Даніла I Петравіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 траўня 1826(1826-05-25)[1][2][3][…]
Памёр: 13 жніўня 1860(1860-08-13)[1] (34 гады)
Сужэнец: Дарынка Петравіч-Негаш[d]
Дзеці: Olga Petrović Njegoš[d]
Бацька: Stanko Petrovic-Njegoš[d][4]
Маці: Christina Vrbitsa[d][4]
Узнагароды:
ордэн сьвятой Ганны I ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і Станкі Петравіча. Пасьля сьмерці свайго дзядзькі атрымаў у спадчыну тытул уладара Чарнагорыі. 1 сакавіка 1852 году была абвешчана поўная незалежнасьць, і Даніла прыняў тытул князя Чарнагорыі.

Палітыка рэдагаваць

Даніла шукаў у Расеі вайсковага саюзьніка, стараючыся не засмучаць Аўстра-Вугоршчыну. Яго адукаваная і багатая жонка, разам з няздольнасьцю Расеі выканаць абяцаньне аб міжнародным прызнаньні поўнага сувэрэнітэту Чарнагорыі, моцна паўплывала на яго франкафільскія настроі. Такое франкафільскае стаўленьне шкодзіла адносінам Даніла з Расеяй, Аўстрыяй і Сэрбіяй, якія бачылі ў добрых адносінах паміж Чарнагорыяй і Францыяй пагрозу сваім інтарэсам.

У той жа час усе буйныя эўрапейскія дзяржавы працавалі над падрывам расейскага ўплыву ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе, якое было найбольш моцным у Чарнагорыі. Ведаючы настроі свайго народу, Даніла адмовіўся пайсьці на кампраміс у пытаньні сувэрэнітэту Чарнагорыі, аднак пазьбягаючы ціску з боку эўрапейцаў.

У той жа час Расея была не ў стане дапамагчы Чарнагорыі пасьля паразы ў Крымскай вайне ў 1854 годзе. На наступным Парыскім кангрэсе ў 1856 годзе прадстаўнікі расейскага ўраду не мелі дастаткова сіл падтрымаць патрабаваньні Чарнагорыі аб незалежнасьці і пашырэньні тэрыторыі. Аднак расейскі ўрад адказаў на мэмарандум Даніла, «што расейскі ўрад заўсёды прызнаваў незалежнасьць Чарнагорыі і заўсёды будзе гэта рабіць, незалежна ад пазыцыі іншых вялікіх дзяржаў».

Падчас паездкі ў Другую францускую імпэрыю Даніла атрымаў пэўную фінансавую дапамогу (200 000 франкаў штогод) ад Францыі, спадзеючыся, што Францыя забясьпечыць афіцыйнае прызнаньне сувэрэнітэту Чарнагорыі. Да таго ж Напалеон III спадзяваўся, што гэта наблізіць Чарнагорыю да францускага ўплыву за кошт адмовы ад Расеі. За гэты ўчынак Даніла нажыў шмат ворагаў, так як многімі ўплывовымі чарнагорцамі ён быў расцэнены як здрада Расеі.

Ворагаў Даніла стала больш, сярод іх старэйшы брат Даніла, вялікі ваявода Мірка і старшыня сэнату Георгі Петравіч. Пляны арганізаваць ліквідацыю прынца былі прыдуманы чарнагорскай эміграцыяй і пры падтрымцы замежных дзяржаў. Прыхільнікам Даніла ўдалося забіць Перовіча ў Канстантынопалі, але супраціўленьне князю не скончылася.

Рэформы рэдагаваць

Даніла праводзіў шэраг рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю племянных адносін і на павышэньне баяздольнасьці чарнагорскага войска перад асманскай пагрозай. Зямельная рэформа была замацавана законьнікам, зацьверджаным у 1855 годзе.

Тэкст закону пачынаўся з выразу:

  Хоць на гэтай зямлі няма іншай нацыянальнасьці апроч сэрбаў, і няма іншай рэлігіі акрамя Праваслаўя, любы чужынец і прадстаўнік іншага веравызнаньня надзелены такой жа свабодай і правамі як любы чарнагорац…  

Рэформы сутыкнуліся з супраціўленьнем на месцах, Даніла здушыў бунт кляну Белапаўлічаў, а ў 1855 годзе — бунт племені кучы, што нечакана выказалі пакорлівасьць турэцкаму пашы ў Шкодэры.

Сьмерць рэдагаваць

Забіты ў Котары 13 жніўня 1860 году Тодарам Кадзічам з племені Белапалічаў. Яго спадкаемцам стаў пляменьнік Нікола I Петравіч.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Danilo II // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Danilo I. Petrović Njegoš // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ а б Danilo I. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ а б Lundy D. R. Danilo II Petrovic-Njegoš, Prince of Montenegro // The Peerage (анг.)

Глядзіце таксама рэдагаваць