Княскі двор (Дуброўнік)
палац | |
Краіна | Харватыя |
Месцазнаходжаньне | Дуброўнік |
Каардынаты | 42°38′25″ пн. ш. 18°06′39″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.11083° у. д.Каардынаты: 42°38′25″ пн. ш. 18°06′39″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.11083° у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнэсанс, барока |
Аўтар праекту | Анофрыё ды Джардана дэльля Кава, П’етра ды Мартына, Мікэлёцца ды Барталямэа, Юрай Далмацінац |
Статус | Register of Cultural Goods of Croatia[d] |
Княскі двор | |
Княскі двор на Вікісховішчы |
Княскі двор (па-харвацку: Knežev dvor), або Палац Рэктара (па-італьянску: Palazzo dei Rettori) — палац у Дуброўніку, Харватыя, уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Да 1808 году служыў рэзыдэнцыяй князя (рэктара) Дуброўніцкае рэспублікі. З 1950 году ў ім разьмешчаны Дуброўніцкі музэй гісторыі і культуры[1]. Зьяўляецца адной з галоўных славутасьцяў Дуброўніку.
Гісторыя
рэдагавацьУ хроніках XIII стагодзьдзя згадваецца кастэль з чатырма вежамі, які знаходзіўся на месцы сучаснага палацу[2]. У XIV стагодзьдзі ён быў перабудаваны ў стылі рымскіх і вэнэцыянскіх палацаў.
Палац зьмяшчаў у сябе канцэлярыю князя, які абіраўся штомесяц, урад рэспублікі, суд, турму і парахавы склад, выбух на якім ў 1435 годзе моцна пашкодзіў будынак. Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1435–1463 гадох, але ў 1463 годзе выбух на складзе адбыўся зноў, і яго было вырашана перанесьці ў іншае месца. Палац зноў быў пашкоджаны падчас землятрусу 1667 году і рэставраваўся цягам трох дзесяцігодзьдзяў.
Палац заставаўся княскай рэзыдэнцыяй да 1808 году, пакуль францускія захопнікі не скасавалі рэспубліканскую форму кіраваньня ў Дуброўніку.
Галерэя
рэдагаваць-
галоўны ўваход у палац.
-
Шыльда ў муры з надпісам па-лацінску.
-
Аркада палацу.
-
Карынцкія калёны ў аркадах.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Музэі Дуброўніку (анг.)
- ^ Дуброўніцкі музэй гісторыі і культуры (анг.)