Кастэ́ль — замак рэгулярнай формы з абарончымі сьценамі, элемэнтамі якога могуць быць сьцены, флянкіруючыя вежы, жылыя пабудовы па пэрымэтры сьценаў.

Троцкі астраўны замак, прадзамча у форме няправільнай кастэлі з трыма нарожнымі і адной праязной вежамі

Гісторыя

рэдагаваць

Абарончыя збудаваньні рэгулярнай формы вядуць сваю гісторыю яшчэ з часоў Рымскай імпэрыі. У далейшым яны былі запазычаны арабскай фартыфікацыйнай навукай, і праз крыжовыя паходы трапілі назад у Эўропу.

Рэгулярныя замкі ў ВКЛ паўсталі пад моцным нямецкім культурным уплыву праз Тэўтонскі ордэн. Так званыя Штаўфэнаўскія кастэлі, што былі распаўсюджаны на нямецкамоўных тэрыторыях, а таксама ў падначаленай Штаўфэнам Паўднёвай Італіі мелі слаба выступаючыя вежы. Фланкіруючыя вежы ў нямецкіх кастэлях былі першапачаткова непапулярныя, у той час як для кастэляў францускага тыпу, распаўсюджанага ў Францыі, Англіі і памежных да іх рэгіёнах, паўкруглыя ці круглыя флянкіруючыя вежы былі абавязковымі.

Перашапачаткова замкі-кастэлі ВКЛ будаваліся на ўзор крыжацкіх лягербургаў, або лягероў-замкаў. Пляцоўка прастакутнай абносілася адным шэрагам мураваных сьценаў з баявымі галерэямі (першапачатковы варыянт Лідзкага замку) ці двайнымі шэрагам мураваных сьценаў зь пярэдняй нізкай мураванай сьцяной на ўзор нямецкага цвінгэра (першы Ковенскі замак). У далейшым вуглы ўмацоўваюцца вежамі прастакутнай формы, якія спачатку будуюцца з унутранага боку, а пазьней выводзяцца за пэрымэтр умацаваньняў і набываюць флянкіруючую функцыю (прадзамча Троцкага астраўнога замка).