Кляфуці

францускі дэсэрт

Кляфуці (па-француску: clafoutis, ад па-аксытанску: clafir — напаўняць) — францускі дэсэрт, які спалучае ў сабе рысы запяканкі і пірага. Садавіна ў салодкім вадкім яечным цесьце, падобным да блінцовага, выпякаецца ў формах для запяканак або кіша. У змазаную тлушчам форму для выпечкі спачатку кладуць садавіну, а затым заліваюць яе цестам. Такі дэсэрт падаецца як у парыскіх кавярнях, гэтак і робіцца французамі дома.

Кляфуці
Паходжаньне
Распаўсюджаныя складнікімука, садавіна і яйка[d]

Клясычным лічыцца кляфуці з сьвежай вішні з костачкамі[1]. Існуюць таксама пэрсікавы, яблычны і грушавы кляфуці, кляфуці з чарнасьліву, журавінаў і ажыны[2]. Калі замест вішні выкарыстоўваецца іншая садавіна, такі кляфуці называецца флянярд. Паходзіць з рэгіёну Лімузэн.

  1. ^ The Concise Larousse Gastronomique: The World's Greatest Cookery Encyclopedi. — Revised. — London: Hamlyn, a division of Octopus Publishing Group, 1998. — С. 311. — ISBN 978-0600608639
  2. ^ Larousse Gastronomique, Clarkson Potter Publishers

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць