Клява (басэйн Дняпра)
Клява́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці і Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Выдатак вады ў вусьці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Клява лац. Klava | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Заазерскае |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць, Менская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 80 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3 м³/с |
Плошча басэйну | 498 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Асноўны прыток — рака Клявіца (правы).
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца з возера Заазерскага ў Бялыніцкім раёне, вусьце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснага Берагу Бярэзінскага раёну. Цячэ паўднёва-ўсходнімі схіламі Беларускай грады і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы мерна стромкія, слабапарэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на 3 ад вёскі Карытніцы Бялыніцкага раёну). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 200.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1