Ключаткі
Ключа́ткі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Ключаткі | |
трансьліт. Kliučatki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Сьвірскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222387 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′11.99″ пн. ш. 26°29′22.99″ у. д. / 54.8533306° пн. ш. 26.4897194° у. д.Каардынаты: 54°51′11.99″ пн. ш. 26°29′22.99″ у. д. / 54.8533306° пн. ш. 26.4897194° у. д. |
± Ключаткі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1868 годзе існавалі 2 вёскі Ключаткі — у Сьвірскай воласьці (5 двароў, 43 жыхары) і ў Шэметаўскай воласьці (2 двары, 19 жыхароў) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У 1904 годзе адпаведна 75 і 55 жыхароў, ў 1908 годзе 8 двароў, 54 жыхара і 8 двароў, 59 жыхароў.
З 12.10.1940 году вёска ў Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёну, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым савеце.
У 1949 годзе створаны калгас «Перамога». З 1960 вёска ў складзе саўгасу «Свір» (цэнтар — мястэчка Сьвір), з 4.09.1991 г. — у складзе калгасу «Сьвір».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і вёска ўвайшла ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1960 год — 88 жыхароў
- 1997 год — 13 двароў, 25 жыхароў
- 2009 год — 7 чалавек[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі