Квачы (Гарадзенская вобласьць)

Квачы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Квачы
лац. Kvačy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва (1999)
колькасьць: 15 чал.
колькасьць двароў: 10
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231342
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′10.6″ пн. ш. 25°40′34.8″ у. д. / 54.002944° пн. ш. 25.676333° у. д. / 54.002944; 25.676333Каардынаты: 54°0′10.6″ пн. ш. 25°40′34.8″ у. д. / 54.002944° пн. ш. 25.676333° у. д. / 54.002944; 25.676333
Квачы на мапе Беларусі ±
Квачы
Квачы
Квачы
Квачы
Квачы
Квачы

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX стагодзьдзі у складзе Івейскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 33 рэвіскія душы. у 1866 г. 15 двароў, 85 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці, 22 двары, 133 жыхары. У 1909 г. 26 двароў, 165 жыхароў, 133 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 120 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Бальшавік». 3 1954 г. у калгасе імя А. В. Суворава, з 1956 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 73 жыхары. Пасьля ў складзе калгаса «Радзіма».

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[1].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 — 12 двароў, 19 жыхароў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць