Квакшы
Квакшы (Hylidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.
Квакшы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Земнаводныя |
Падкляса | Хрыбетныя |
Атрад | Бясхвостыя |
Сямейства | Квакшы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Hylidae | |
Арэал | |
Арэал | |
Даўжыня цела складае 2-13,5 см. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і вільготнасьці навакольнага асяродзьдзя. У большасьці відаў кончыкі пальцаў расшыраны на канцы ў дыскі-прысоскі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнем да лажаньня па вэртыкальных паверхнях.
Кормяцца квакшы ў асноўным дробнымі казуркамі і іх лічынкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак.
Пашыраны пераважна ў тропіках Амэрыкі і Аўстраліі. Жывуць у асноўным на дрэвах. Актыўныя ўначы.
Сямейства ўключае каля 580 відаў. Найбольшы род — сапраўдныя квакшы (Hyla), каля 450 відаў. На Беларусі адзіны від — квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка).
Жывуць у няволі.
-
Hyla versicolor, Паўночнаамэрыканская шэрая квакша
-
Litoria wilcoxi
-
Hyla japonica, Квакша японская
-
Hyla sarda, Квакша сардынская
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Квакшы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў