Квакша звычайная
Квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка) — невялікае земнаводнае сямейства квакшаў.
Звычайная квакша | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Земнаводныя |
Атрад | Бясхвостыя |
Сямейства | Квакшы |
Род | Сапраўдныя квакшы |
Від | Квакша звычайная |
Бінамінальная намэнклятура | |
Hyla arborea | |
Апісаньне
рэдагавацьДаўжыня цела дасягае 35—45 мм, вядомая максымальная даўжыня — 52 мм; маса 4—9 г. Зьверху квакша афарбавана ў ярка-зялёны колер, зьнізу — у жаўтавата-белы. Верхняя і ніжняя часткі цела падзелены тонкай чорнай палосай, якая пашыраецца ззаду і ўтварае пятлю ўгару у вобласьці пахвіны. Зьверху цёмная палоса мае белы беражок. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і вільготнасьці навакольнага асяродзьдзя (напр., пры паніжэньні тэмпэратуры і павьшэньні вільготнасьці афарбоўка цямнейшая).
Цела зграбнае, канечнасьці адносна тонкія і доўгія. Кончыкі пальцаў квакшы расшыраны ў дыскі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнем да лажання па дрэвах (па вэртыкальных паверхнях). Дыскі на кончыках пальцаў дапамагаюць ёй прыклейвацца да лістоў, галін, ствалоў дзякуючы таму, што яны багатыя на лімфатычныя і сьлізістыя залозы. Самцы маюць слаба разьвітыя шлюбныя мазалі.
Літаратура
рэдагаваць- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКвакша звычайная — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў