Кашубінцы (вёска)

вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Кашу́бінцы[1]вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Кашубінцы ўваходзяць у склад Скідзельскага сельсавету.

Кашубінцы
трансьліт. Kašubincy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Скідзельскі
Насельніцтва: 18 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
СААТА: 4220885076
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′57.7″ пн. ш. 24°14′2.7″ у. д. / 53.632694° пн. ш. 24.234083° у. д. / 53.632694; 24.234083Каардынаты: 53°37′57.7″ пн. ш. 24°14′2.7″ у. д. / 53.632694° пн. ш. 24.234083° у. д. / 53.632694; 24.234083
Кашубінцы на мапе Беларусі ±
Кашубінцы
Кашубінцы
Кашубінцы
Кашубінцы
Кашубінцы
Кашубінцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У вёсцы захавалася драўляная сядзіба, якая была часткай маёнтку. Маёнтак у 18 стагодзьдзі належаў езуітам, потым Храбтовічам і Данкевічам. Блаўдзевічамі каля 1870 году ў вернутым пасьля канфіскацыі за ўдзел ў паўстаньні маёнтку была збудаваная драўляная сядзіба з чатырохслуповым ганкам і з гаспадарчымі пабудовамі — тыповы выгляд сярэднепамеснай шляхецкай сядзібы таго часу. Вакол быў закладзены пэйзажны парк, у якім знаходзілася «зялёная альтанка» ў выглядзе пасаджаных па квадраце старых ліпаў з пакладзенай у цэнтры яшчэ ў часы езуітаў мэмарыяльнай плітой.

Сёньня ў сядзібе жывуць некалькі сем’яў. Будынак пакуль знаходзіцца ў досыць неблагім выглядзе. Захаваліся ліпавыя і дубовыя алеі і ставы, хоць і занядбаным стане, але амаль непарушаныя.

Драўляны барочны касьцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі быў збудаваны місіяй езуітаў у сярэдзіне 18 ст. Касьцёл знаходзіцца фактычна сярод мора праваслаўных вёсак даліны ракі Котры; найбліжэйшыя каталіцкія аколіцы Абуховічы, Талочкі ляжаць за некалькі кілямэтраў на захад. На паўднёвай сьцяне касьцёла можна пабачыць рэшткі сонечнага гадзіньніка.[2] Навокал касьцёла могілкі. Адным з найбольш цікавых пахаваньняў зьяўляецца склеп сям’і Выганоўскіх.

Некалькі дзясяткаў мэтраў ад касьцёла стаіць выкладзеная недзе на мяжы 19—20 ст. з чырвонай цэглы плябанія. Дакладны год збудаваньня цяжка адразу высьветліць — лічбы на франтоне пазьбіваныя.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 18 чалавек
  • 1999 год — 45 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 184
  2. ^ Далінай Котры і азёрамі гарадзенскай пушчы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць