Катрэ́н — чатырохрадкоўе, рыфмаваная страфа ў чатыры вершы, якая мае завершаны сэнс. Схемаў рыфмоўкі ў катрэна тры: папарная aabb, перакрыжаваная abab і апаясваючая abba. Катрэны разнастайныя і паводле мэтрычнай, сынтаксычнай структуры, чаргаваньня кляўзулаў. Усё гэта надае ім надзвычайнае рытмічнае, сынтаксычна-інтанацыйнае багацьце, здольнасьць выяўляць самыя патаемныя зрухі лірычнага перажываньня. Таму катрэны і сталі пануючай формай беларускай строфікі. Яны могуць ужывацца як самастойна, так і ў складзе больш буйных страфічных формаў (санэт, васьмірадковік), як у невялікіх вершах, так і ў буйных паэмах. Першыя па часе напісаньня катрэны сустракаюцца яшчэ ў старажытнай беларускай літаратуры, у прыватнасьці ў «Дыярыушы» А. Філіповіча (1647).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць