Кля́ўзула (па-лацінску: clausula — заключэньне — заключныя склады вершаванага радка пасьля апошняга націскнога склада. Сугучныя кляўзулы ўтвараюць рыфму. Кляўзулы зьяўляюцца адным з асноўных рытмастваральных кампанэнтаў сілабічнага, сілаба-танічнага і танічнага вершаў. Ад характару кляўзулаў залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. Як і іншыя рытмічныя адзінкі (пірыхіі, спандэі, лягічныя націскі і інш.), кляўзулы надаюць рытмічнаму малюнку верша своеасаблівасьць, адметнасьць.

Тыпы кляўзулаў

рэдагаваць
  • Мужчынскія — пасьля націску складоў няма.
  • Жаночыя — адзін склад пасьля націску.
  • Дактылічныя — два склады пасьля націску.
  • Гіпэрдактылічныя — тры і больш складоў пасьля націску.

Літаратура

рэдагаваць