Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Новы Двор)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новы Двор |
Каардынаты | 53°48′58.10″ пн. ш. 24°33′22.30″ у. д. / 53.8161389° пн. ш. 24.5561944° у. д.Каардынаты: 53°48′58.10″ пн. ш. 24°33′22.30″ у. д. / 53.8161389° пн. ш. 24.5561944° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Заснавальнік | Станіслаў Прушынскі[d] |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новым Двары. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Новым Двары збудавалі ў 1480 годзе, наступны драўляны касьцёл — у 1670 годзе.
У 1749 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку маршалка ігуменскай шляхты Станіслава Прушынскага збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1852 годзе побач з касьцёлам збудавалі драўляную званіцу. У 1880 годзе праводзіўся рамонт будынка касьцёла, тады над ім паставілі вежу.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму, завершанага 8-граннай вежай, і 5-граннай апсыды з закрысьціямі. Асноўны аб’ём і апсыда накрываюцца агульным 2-схільным дахам з вальмамі. Закрысьціі маюць самастойныя вальмавыя дахі. Вэртыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі сьцены праразаюцца лучковымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі. Гарызантальна ашаляваны франтон галоўнага фасада аддзяляецца ад роўніцы карнізам з адлівам.
Выцягнутая падоўжнай восьсю малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, якую падтрымліваюць 6 слупоў, зьвязаных бэлькамі ў два падоўжныя рады. У інтэр’еры тры разныя алтары, выкананыя ў стылі ракако. Невысокі дэкараваны пазалочанымі мэдальёнамі цокаль галоўнага алтара падтрымлівае асноўны ярус, падзелены чатырма калёнамі карынцкага ордэру. У цэнтры абраз сярэдзіны XVIII ст. «Унебаўзяцьце», з бакоў драўляныя скульптуры Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўлы (канец XVIII ст.). У дэкоры шырока выкарыстоўваецца скразная пазалочаная разьба па дрэве, у арнамэнтыцы якой валюты, ракайлі, лісьце аканту. Арган на хорах дэкаруецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі анёлаў, двух херувімаў і накладной залачонай разьбой.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, за якой стаіць квадратная ў пляне 2-ярусная званіца пад 4-схільным дахам[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Званіца
-
Брама
-
Інтэр'ер
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 262.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.