Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дзярэчын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзярэчын |
Каардынаты | 53°14′56.20″ пн. ш. 24°55′23.60″ у. д. / 53.2489444° пн. ш. 24.9232222° у. д.Каардынаты: 53°14′56.20″ пн. ш. 24°55′23.60″ у. д. / 53.2489444° пн. ш. 24.9232222° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаваньне | 1910—1913 гады |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Дзярэчыне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, каля могілак[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі.
ГісторыяРэдагаваць
Новы мураваны касьцёл у Дзярэчыне збудавалі ў 1910—1913 гадох.
У 1951 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад краму, а неўзабаве, увогуле, занядбалі.
У 1990-я гады касьцёл вярнулі каталікам, у 1991—1993 гадох праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. 14 жніўня 1993 году біскуп Аляксандар Кашкевіч урачыста асьвяціў адноўлены касьцёл. У 1995 годзе на званіцы касьцёла навесілі звон, адліты ў 1717 годзе.
АрхітэктураРэдагаваць
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-вежавая 1-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі, узьнятая на цокаль з вапняковых блёкаў. Вэртыкальнай дамінантай выступае 8-гранная вежа-званіца зь сьпічастым шпілем. Абапал ступенчатага франтона фасаду фіялы. Над уваходным стральчатым парталам зь вімпэргам разьмяшчаецца акно-ружа. Стральчатымі парталамі афармляюцца і два бакавыя ўваходы. Бакавыя сьцены падзяляюцца вялікімі стральчатымі аконнымі праёмамі з ажурнымі кратамі і каляровымі вітражамі, умацоўваюцца ў прасьценках ступенчатымі контрфорсамі. Пэрымэтрам праходзіць карніз з сухарыкамі, выкарыстоўваюцца ажурныя фрызы. Сьцяна нэфа над апсыдай завяршаецца 2-гранным шчыпцом з шэрагам фіялаў. Мастацка-эстэтычны эфэкт дасягаецца высакаякаснай цаглянай муроўкай.
Унутраная прастора перакрываецца зоркавым скляпеньнем, высокай стральчатай аркай, у якую адкрываецца апсыда. Над крыжовымі скляпеньнямі нартэкса месьцяцца хоры[1].
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычная графікаРэдагаваць
- Старая графіка
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гастэла, 19В
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 126.
ЛітаратураРэдагаваць
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.